кро́хкі, -ая, -ае.

Які лёгка крышыцца, развальваецца на часткі; ломкі.

Крохкае пячэнне.

Крохкае дрэва.

|| наз. кро́хкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хруст, -у, М -сце, м.

Трэск ад чаго-н., што крышыцца, ломіцца і пад.

Х. яловых лапак пад нагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

издробля́ться возвр., страд. драбі́цца, крышы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мельчи́ться возвр., страд. драбні́цца; крышы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакрышы́цца, ‑крышыцца; зак.

Раскрышыцца, пакрышыцца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрышы́цца, ‑шыцца.

Зак. да крышыцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размельча́ться возвр., страд. раздрабня́цца, драбні́цца; крышы́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскрышы́цца, ‑крышыцца; зак.

Ператварыць у крошкі, расцерціся на крошкі. Хлеб раскрышыўся. Зуб раскрышыўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СПЕ́ЛАСЦЬ ГЛЕ́БЫ,

стан глебы, які характарызуе яе гатоўнасць да апрацоўкі (фіз. спеласць) ці да пасеву і пасадкі (біял. спеласць). Фізічная С.г. настае пры дасягненні аптым. ўвільгатнення (у час мех. апрацоўкі яна распадаецца на часцінкі 1—10 мм), вызначаецца візуальна. Глеба добра крышыцца, лёгка апрацоўваецца, у ёй ствараюцца аптым. суадносіны паміж цвёрдай часткай, вадой і паветрам. Біялагічная спеласць настае ў добра апрацаванай, увільготненай і прагрэтай глебе; у ёй інтэнсіўна праходзяць мікрабіял. працэсы мабілізацыі пажыўных рэчываў, як вынік выдзяляецца шмат вуглякіслага газу.

т. 15, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

измельча́ться несов., возвр., страд. драбні́цца; (крошиться) крышы́цца; таўчы́ся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)