1.што. Акунуць у крухмальны раствор для надання цвёрдасці, глянцу.
2.чаго. Зрабіць крухмальным пэўную колькасць чаго‑н. Накрухмаліць каўнерыкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўне́рыкм. (Hémd)kragen m -s, -;
крухма́льны каўне́рык stéifer Krágen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
starchy
[ˈstɑ:rtʃI]
adj.
1) крухма́лісты
2) крухма́льны, накрухма́лены
3) наця́гнуты; шту́чны, начапу́раны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЕСЯЛО́ВА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнЗ ад Барысава, 96 км ад Мінска, 25 км ад чыг. ст. Барысаў. 387 ж., 140 двароў (1996). Крухмальныз-д, раённае аддз. «Сельгасхіміі». Пач. школа, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́СПА,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Рэчыца—Лоеў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 46 км ад Гомеля. 1440 ж., 550 двароў (1997). Крухмальныз-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Мураваная царква (1995). Курган Славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ЙКІ,
вёска ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Брагінка, на аўтадарозе Брагін—Лоеў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Брагін, 138 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Хойнікі. 404 ж., 143 двары (1999). Крухмальныз-д. Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРХО́ВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Высокае. Цэнтр сельсавета. За 26 км на ПнЗ ад г. Камянец, 39 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 678 ж., 267 двароў (1996). Вярховіцкі крухмальныз-д, участак Высокаўскага прамысл.-гандл. камбіната. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 2 бальніцы, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (1933) і царква (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЧЧА,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Ясельда.
Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Пінск, 205 км ад Брэста. 640 ж., 277 двароў (2000). Крухмальныз-д, лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры: царква Раства Багародзіцы (1912), Парэцкі парк. У 19 ст. ў вёсцы дзейнічалі Парэцкая суконная фабрыка і Парэцкі цукровы завод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1946 як гар. харчкамбінат. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю піўцэх, у 1960 — кансервавы цэх, у 1962 — цэх безалкагольных напіткаў. У 1972—1976 кансервавы камбінат. Уключаў Драгічынскі крухмала-сокавы, Парэцкі крухмальны, Пагост-Загародскі кансервавы з-ды, якія выйшлі з саставу ў 1993—95. З 1976 сучасная назва, з 1997 адкрытае акц.т-ва. З 2000 вядзецца рэканструкцыя. Асн. прадукцыя (2001): пладова-агароднінныя кансервы (сокі, соусы, павідла, салаты і інш.), кісялі, экстракты, безалкагольныя напіткі на натур. аснове, у т. л. квасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НЬ,
горад у Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Адроў. Падпарадкоўваецца Аршанскаму гарсавету. За 9 км ад Оршы, на аўтамаб. дарозе Орша—Коханава. 14,4 тыс.ж. (1995). Прадпрыемствы металаапр. і лёгкай прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў, магіла ахвяраў фашызму.
Вядома як сяло Барань (потым Старая Барань), што ў 1518 належала кн. К.І.Астрожскаму. З 1598 мястэчка Аршанскага пав. У 1-й пал. 17 ст. ў Барані 38 дамоў. У 2-й пал. 19 ст. каля 300 ж., працавалі крухмальныз-д, млын, было нар. вучылішча (адкрыта ў 1871, 31 вучань). У 1873 тут заснаваны драцяна-цвіковы з-д. У 1924—60 цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. З 1935 рабочы пасёлак. У Вял.Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. З 17.5.1972 горад.