засіві́ць, -сіўлю́, -сіві́ш, -сіві́ць; -сіўлены; зак., што (разм.).

Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака.

З. крупнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крупени́к кул. кру́пнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крупяни́к кул. кру́пнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Scotch broth [ˌskɒtʃˈbrɒθ] n. BrE я́чны кру́пнік, панца́к (з гароднінай)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Крупеня, гл. Крупнік

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНЦА́К,

у беларусаў буйныя ячныя крупы, а таксама крупнік з мясам або малаком, прыгатаваны з гэтых круп. Вядомы на Гродзеншчыне, Чэрвеньшчыне.

т. 12, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

засіві́ць, ‑сіўлю, ‑сівіш, ‑сівіць; зак., што.

Разм. Забяліць, заправіць невялікай колькасцю малака. Засівіць крупнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КУЛЕ́Ш,

у беларусаў 1) страва з мяснога булёну, падкалочанага мукой. Калі не было мяса, К. заскварвалі салам.

2) Густы, звычайна малочны суп з прасяных, радзей з ячных круп.

3) Тое, што крупнік.

т. 8, с. 573

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

krupnik, ~u

м.

1. крупнік (суп);

2. крупнік (гарачая гарэлка з мёдам)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Квашо́нкакрупнік’ (Маш.). Да кваша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)