Квя́ты ’краскі’ (Касп., Мал., Нар. словатв., Янк. Мат.), ’вазоны’ (Сл. паўн.-зах.), ’настой з кветак’ (Сл. паўн.-зах.). Да квят (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́нцаў, ‑ава.
Разм. Які належыць сонцу. І плод у сонцавым падоле за агаро[д]жай спеліць сад.Колас.Першыя краскі нясмела цягнуцца насустрач сонцаву воку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАСПЫ́ЛЕНАЯ РЫ́ФМА,
рыфма, пры якой заключныя словы аднаго вершаванага радка сугучныя не толькі клаўзуле, але і двум ці больш словам другога радка. Р.р. з’явілася своеасаблівай рэакцыяй на шырокае ўжыванне ў паэзіі недакладных рыфмаў: гукавая беднасць сугуччаў у клаўзулах кампенсавалася багаццем гукавых супадзенняў у пераднаціскной частцы слоў-рыфмаў і нават у цэлых радках. Прыклад Р.р. з кнігі М.Танка «Глыток вады»; збіра́ць сабе кра́скі — рыбакоў нарача́нскіх; Васілікі — чайкі віталі кры́кам; паралелі — прале́глі туне́лі; вамі — вачэй часа́мі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кама́рыкі, комарыкы ’зязюльчын светнік, Coronaria Поз cuculi L’, (бяр., Нар. лекс.). Квітнеючыя краскі на балоцістыхмясцінах у сваёй масе ствараюць уражанне лятаючых камароў. Да камар (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калакалу́ша, ‑ы, ж.
Абл. Чаромха. [Дуня:] І прадпрыемства павінна быць прыгожым. Тым больш на нашай рэчцы. Вакол такія дрэвы, а ўвесну расцвітаюць бэз, калакалуша, краскі на лузе.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯРСО́ЦКІ (Вячаслаў Віктаравіч) (н. 9.6.1955, Мінск),
бел. жывапісец. Сын В.І.Вярсоцкага. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1976). Працуе ў жанры пейзажа, піша нацюрморты, партрэты. Творы вызначаюцца каларытам, выразнай жывапісна-экспрэсіўнай пластыкай, уменнем перадаць непаўторныя адценні розных станаў прыроды. Сярод работ: «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулачка верхняга горада», «Мінск салютуе», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», «Ясны дзень», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Памяць»; партрэты «Маці», «Студэнткі» (усе 1980—90-я Г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падго́рны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад гарой, на схіле гары. Падгорная рэчка. □ А пад спевы Хваль падгорных Стан дзяўчына нагінае, У сукенку краскі горне Ды вяночкі завівае.Трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Лебядні́цы, лебэдні́цы ’летнія раі пчол’ (ельск., Анох.). Да лебяда12 (гл.). Названы так таму, што ў другой палавіне лета ў асноўным меданосныя краскі ужо адцвітаюць, і меншая колькасць нектару асацыіруецца з беднасцю харчавання (з «хлебам з лебяды»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атулі́цца, атулюся, атулішся, атуліцца; зак.
Ахутацца, ахінуцца. Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманам атулілася Гнілое балота.Колас.У вадзіцы у крынічнай Чысценька памыйся, Прыбярыся ў кветкі-краскі, Сонцам атуліся.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)