Кабза́ ’кашалёк, торбачка для грошай’ (Др.-Падб.; глус., КЭС). Укр. кабза ’тс’. Даль таксама з пам. «зап.» прыводзіць формы кабза, кобза, гамза ’тс’. Запазычана з польск. kabza, дзе значэнне ’кашалёк’ адносна новае, гл. Слаўскі, 2, 11. Польск. kabza заходзіць да лак. capsa ’сховішча, скрыня’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Раскабызі́ць ’пацягнуць на капрызы’, раскабызі́цца ’пачаць капрызнічаць’ (Юрч. Вытв.). Безумоўна, да *кабы́зі́ць, кабы́зі́цца, параўн. ко́бза 2 (гл.) і тэрытарыяльна блізкія рус. смал. кобыза́ ’капрызны чалавек’, кобызи́ться ’паводзіць сябе фанабэрыста, ганарыста; упарціцца; ламацца’, што, магчыма, у выніку інтэрвакальнага азванчэння ‑п‑, гл. капы́за, капызіцца, капыжыцца. Адносна іншых этымалагічных магчымасцей гл. Брукнер, 240–241, Банькоўскі, 1, 737 (у сувязі з польск. skobuzieć ’насупіцца’), ЭССЯ, 10, 92 (пра суфіксы *‑uzъ/*‑ъzъ). Пры дапушчэнні прыстаўкі *ko‑ ўзнікае магчымасць гукапераймальнага паходжання, параўн. бы́зкаць (< быз‑з‑з), параўн. бзы́каць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ГРАБО́ЎСКІ Павел Арсенавіч
(11.9.1864, в. Грабоўскае Сумскай вобл., Украіна — 12.12.1902),
украінскі паэт, рэв. дэмакрат. У 1874—82 вучыўся ў Ахтырскім духоўным вучылішчы і Харкаўскай духоўнай семінарыі. Удзельнік харкаўскай групы «Чорнага перадзелу». У 1882 за рэв. агітацыю арыштаваны і сасланы на катаргу. Каля 20 гадоў правёў у сібірскіх турмах і ссылцы. Майстар кароткага верша, насычанага глыбінёй думкі і пачуццяў (зб-кі «Пралеска», 1894; «З Поўначы», 1896; «Кобза», 1898). У творах адлюстроўваў мінулае і сучаснае Украіны, героіку рэв. барацьбы. Як крытык і публіцыст выступаў супраць дэкадэнцтва, тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва», апалітычнасці ў маст. творчасці, ліберальнага народніцтва, сцвярджаў прынцыпы рэалізму. Пісаў для дзяцей. Перакладаў з рус., груз., арм., балг., польск., англ., італьян., франц. і інш. моў свету (зб. «З чужога поля», 1895).
Тв.:
Зібрання творів. Т. 1—3. Київ, 1959—60;
Рус. пер. — Избранное. М., 1964.
т. 5, с. 381
 Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)