Клён1 ’дрэва клён або драўніна гэтай расліны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., Бяльк.). Ст.-рус. кленъ, рус. клён, укр. клен ’тс’, балг. клен, макед. клен, серб.-харв. кле̏н, славен. klèn ’тс’, польск. klon, чэш. klen, славац. kleń, в.-луж. klen, н.-луж. klon ’тс’. Індаеўрапейскі характар гэтай назвы дрэва вельмі праблематычны, паколькі мы не маем ніводным надзейнай паралелі за межамі славянскіх моў. Балтыйскія паралелі (літ. klẽvas, лат. kļavs) трэба лічыць формамі з іншымі дэтэрмінатывамі, але паколькі каранёвая частка нам невядомая, гэта супастаўленне застаецца нявытлумачаным. Кельцкія адпаведнікі здаюцца больш блізкімі (ірл. cuilenn, уэльск. kelynклён вастралісты’). Але кельцкія формы можна разглядаць толькі як магчымую крыніцу. Параўн. іншую славянскую назву клёна — явар, якая традыцыйна лічыцца пранікненнем з германскіх моў. Трэба таксама адзначыць, што германскія назвы клёна, якія разглядаюцца як паралелі да славянскіх і кельцкіх (ст.-ісл. hlynr, ст.-англ. hlyne, с.-в.-ням. līn‑), можна таксама разглядаць як кельтызмы. Параўн. Махэк, LP, 2, 154, які разглядае назву клёна як праеўрапейскую субстратную.

Клён2 ’праклён’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клясці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кляно́вы гл. клён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бучны́, -а́я, -о́е.

Які мае буйную сакавітую зеляніну (пра расліны).

Б. клён.

|| наз. бу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́ты, -ая, -ае (разм.).

Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад.

Р. клён.

|| наз. разга́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

maple [ˈmeɪpl] n. клён, я́вар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кляно́к, ‑нка, м.

Памянш. да клён; малады клён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

red maple [ˌredˈmeɪpl] n. bot. клён чырво́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

silver maple [ˌsɪlvəˈmeɪpl] n. bot. серабры́сты клён

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

swamp maple [ˌswɒmpˈmeɪpl] n. bot. чырво́ны клён

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кляні́на ж., разг. (материал, единичное дерево) клён м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)