ку-клукс-кла́н

(англ. KuKlux-Klan)

тайная расісцкая тэрарыстычная арганізацыя ў ЗША (створана ў 1865 г.), якая вядзе барацьбу супраць неграў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

куклукскла́навец, -наўца, мн. -наўцы, -наўцаў, м.

Член ку-клукс-клана; лінчавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ku Klux Klan [ˌku:klʌksˈklæn] n. ку-клукс-кла́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

куклукскла́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ку-клукс-клана, куклукскланаўца. Куклукскланаўская ласка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куклукскла́наўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. куклукскла́наўскі куклукскла́наўская куклукскла́наўскае куклукскла́наўскія
Р. куклукскла́наўскага куклукскла́наўскай
куклукскла́наўскае
куклукскла́наўскага куклукскла́наўскіх
Д. куклукскла́наўскаму куклукскла́наўскай куклукскла́наўскаму куклукскла́наўскім
В. куклукскла́наўскі (неадуш.)
куклукскла́наўскага (адуш.)
куклукскла́наўскую куклукскла́наўскае куклукскла́наўскія (неадуш.)
куклукскла́наўскіх (адуш.)
Т. куклукскла́наўскім куклукскла́наўскай
куклукскла́наўскаю
куклукскла́наўскім куклукскла́наўскімі
М. куклукскла́наўскім куклукскла́наўскай куклукскла́наўскім куклукскла́наўскіх

Іншыя варыянты: ку-клукс-кла́наўскі.

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ku-Klux-Klan

[,ku:klʌksˈklæn]

n.

Ку-Клукс-Кла́н

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГА́РВІ ((Garvey) Маркус) (17.8.1887, г. Сент-Анс-Бей, Ямайка — 10.6.1940),

дзеяч негрыцянскага руху ў ЗША. У 1914 заснаваў на Ямайцы Сусветную асацыяцыю паляпшэння становішча неграў (САПСН). У 1916 пераехаў у Нью-Йорк, перавёў туды штаб-кватэру САПСН, дамогся яе ператварэння ў масавую арг-цыю. Заклікаў вырашыць негрыцянскае пытанне шляхам перасялення амер. неграў у Афрыку і стварэння там негрыцянскай дзяржавы (т.зв. гарвізм). Для здзяйснення гэтай мэты ўвайшоў у кантакт з ку-клукс-кланам і атрымаў субсідыі ад улад. Пасля арышту Гарві (1925) САПСН распалася. У 1927 сасланы на Ямайку.

т. 5, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЛІ́НЧА СУД»,

у ЗША з 18 ст. пазасудовая расправа (самасуд), якая ўчынялася, як правіла, над неграмі. Назва ад прозвішча амер. расіста Ч.​Лінча, які ў гады Вайны за незалежнасць у Паўн. Амерыцы 1775—83 камандаваў батальёнам стралкоў у штаце Віргінія, дзе законныя суды фактычна не дзейнічалі. Ён самачынна стварыў суд, які жорстка распраўляўся са злачынцамі і гал. ч. з паліт. праціўнікамі. У кастр. 1782 спец. законам дзеянні Лінча прызнаны незаконнымі, аднак накіраванасць яго дзейнасці не была асуджана. «Л.с.» найб. шырока быў распаўсюджаны з канца 19 ст. да 1930-х г. Сістэма няпісаных правіл лінчавання асабліва правакавалася крайне правымі прафашысцкімі арг-цыямі — ку-клукс-клан, Т-ва Дж.​Бэрча і да т.п.

т. 9, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́КАНСТРУ́КЦЫЯ ПО́ЎДНЯ 1865—77,

перыяд радыкальных сац.-эканам. пераўтварэнняў у амер. паўд. штатах пасля грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65; састаўная частка (2-я фаза) другой Амер. рэвалюцыі 1861—77. Праведзена ў час прэзідэнцтва Э.​Джонсана (1865—68) і У.​С.​Гранта (1869—77) з мэтай аднаўлення дзярж. адзінства ЗША і перабудовы жыцця паўд. штатаў краіны. Вырашала пытанні індустрыялізацыі, памяншэння ўплыву плантатараў, надання грамадз. правоў негрыцянскаму насельніцтву ў паўд. (б. рабаўладальніцкіх) штатах ЗША. Гал. рухаючыя сілы — радыкальнае крыло Рэсп. партыі (на федэральным узроўні), узбр. атрады (на мясц. узроўні). Фактычна пачалася з закону аб Рэканструкцыі ад 2.3.1867. Паводле рашэння кангрэса федэральныя войскі былі ўведзены ў паўд. штаты, іх тэр. падзелена на 5 ваен. акруг на чале з генераламі. У 1867 упершыню ў кангрэс ЗША выбраны 16 неграў. Яны ўваходзілі і ў мясц. органы ўлады. У ходзе Р.П. ў рэгіёне актывізавалася развіццё прам-сці, транспарту (чыг. буд-ва), гандлю, добраўпарадкоўваліся населеныя пункты, пашырылася асвета сярод неграў. Але з-за супраціўлення плантатараў і інш. кансерватыўных сіл (гл. Ку-клукс-клан) не ўдалося радыкальна вырашыць агр. пытанне, у большасці паўд. штатаў узмацніліся расісцкія настроі (да 1877 рэспубліканцы кантралявалі ўладу толькі ў 3 з 11 мясц. штатаў). У крас. 1877 федэральныя войскі выведзены з паўд. штатаў. У выніку Р.П. замацавана дзярж. адзінства ЗША, устаноўленае ў ходзе грамадз. вайны, зроблены захады па інтэграванні негрыцянскага насельніцтва ў амер. грамадства.

Літ.:

Фонер Э. Рабство, гражданская война и реконструкция: новейшая историография // Новая и новейшая история. 1991. №6.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 13, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖО́РДЖЫЯ (Georgia),

штат на ПдУ ЗША. Пл. 150 тыс. км². Нас. 6917 тыс. чал. (1993), больш як ​1/4 — негры. Гар. насельніцтва каля 70%. Адм. ц. і буйнейшы горад Атланта. Большая ч. тэр. занята нізіннай прыморскай раўнінай. На Пн і ПнЗ адгор’і Апалачаў. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя т-ра студз. 6—12 °C, ліп. 24—28 °C. Ападкаў 1300—1600 мм за год. Рэкі мнагаводныя, у нізоўях суднаходныя, найб. — Савана Шыракалістыя (дуб, бук) і хваёвыя лясы займаюць 67% тэр. Індустрыяльна-агр. штат. Прам-сць: тэкст., харч., лесанарыхтоўчая, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, маш.-буд., хім., швейная; буйныя авіяц. і аўтазборачныя прадпрыемствы. Гал. цэнтры Атланта, Агаста, Калумбус, Савана. Здабыча кааліну і буд. матэрыялаў. ГЭС на горных рэках. Марское рыбалоўства. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля, асабліва птушкагадоўля і вырошчванне куранят-бройлераў. Гадуюць таксама буйн. раг. жывёлу і свіней. Гал. с.-г. культуры: арахіс, бавоўна, кукуруза, тытунь, сеяныя травы, соя. Транспарт аўтамаб., чыг., марскі. Гал. порт Савана. Каля Атланты міжнар. аэрапорт. Турызм.

Найбольш стараж. мясц. насельніцтва — індзейцы. У 1733 з’явіліся першыя перасяленцы з Англіі; з 1754 яе калонія (наз. па імю караля Георга II). У выніку вайны за незалежнасць ў Паўночнай Амерыцы 1775—83 Дж. стала адным з першых штатаў-заснавальнікаў ЗША У 18—19 ст. існавала плантацыйная гаспадарка, заснаваная на працы рабоў-неграў (вырошчвалі бавоўнік). У 1832—36 індзейцы выселены на 3. У грамадзянскую вайну ў ЗША 1861—65 эканам. цэнтр (разам з Атлантай) мяцежных паўд. штатаў. У 1866—68 мясц. тэрарыст. арг-цыі ку-клукс-клана сарвалі Рэканструкцыю Поўдня 1865—77 у штаце. У 1870 паўторна прынята ў склад ЗША У канцы 19 ст. актывізавалася індустрыялізацыя. У 1950—60-я г. скасаваны закон аб паліт. дыскрымінацыі і расавай сегрэгацыі неграў.

У.​Я.​Калаткоў (гісторыя).

т. 6, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)