рту́тна-ква́рцавы спец. рту́тно-ква́рцевый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КВА́РЦАВЫ ГАДЗІ́ННІК,

асабліва дакладны гадзіннік, у якім для адліку часу выкарыстоўваюцца ваганні кварцавага рэзанатара. Ваганні рэзанатара ўзбуджаюцца кварцавым генератарам. К. г. мае таксама дзялільнік частаты (дазваляе атрымліваць нізкачастотныя сігналы дакладнага часу) і лічыльнік імпульсаў. З дапамогай К. г. вымяраюць інтэрвалы часу з адноснай хібнасцю да 10​−10.

т. 8, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВА́РЦАВЫ ГЕНЕРА́ТАР,

маламагутны генератар эл. аўтаваганняў, у якім электрамех. вагальнай сістэмай служыць кварцавы п’езаэл. рэзанатар. Характарызуецца высокай стабільнасцю частаты генерыруемых ваганняў (ад 5∙10​−6 да 10​−10). Выкарыстоўваюцца ў кварцавых гадзінніках, стандартах частаты і інш.

Асн. частка кварцавага рэзанатара — асобным чынам выпілаваная з крышталя кварцу пласцінка з пэўнай арыентацыяй плоскасці зрэзу. Пад уздзеяннем знешняга эл. напружання ў выніку адваротнага п’езаэл. эфекту (гл. П’езаэлектрычнасць) пласцінка ажыццяўляе строга пастаянныя мех. ваганні. Рэзанатар мае высокую (10​5—10​7) дыхтоўнасць, што і абумоўлівае надзвычай высокую стабільнасць частаты К. г. Паводле канструкцыі адрозніваюць К. г. дыскрэтныя (на дыскрэтных элементах), гібрыдныя (маюць таксама элементы, зробленыя па планарнай тэхналогіі; найб. пашыраныя) і інтэгральныя (усе элементы, акрамя актыўных, выкананы на адной п’езаэл. падложцы па планарнай тэхналогіі).

В.І.Вараб’ёў.

Прынцыповая схема кварцавага генератара з кварцавым рэзанатарам (КР) у вагальным контуры: C — кандэнсатары; R — рэзістары; L — шпуля індуктыўнасці; T — транзістар.

т. 8, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рту́тно-ква́рцевый спец. рту́тна-ква́рцавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

quartz [kwɔ:ts] n. geol.

1. кварц (мінерал)

2. ква́рцавы крышта́ль;

a quartz gold watch залаты́ ква́рцавы гадзі́ннік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

qurzig a ква́рцавы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Qurzuhr f -, -en ква́рцавы гадзі́ннік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кварцевый ква́рцавы;

кварцевая руда́ ква́рцавая руда́;

кварцевая ла́мпа спец. ква́рцавая ля́мпа;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kwarcowy

kwarcow|y

кварцавы;

lampa ~a — кварцавая лямпа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАДАВА́ЛЬНЫ ГЕНЕРА́ТАР,

маламагутны генератар эл. ваганняў высокай частаты з самаўзбуджэннем у радыёперадатчыках сярэдняй і вял. магутнасці. Ваганні, атрыманыя ад З.г., пераўтвараюцца і ўзмацняюцца адной ці некалькімі далейшымі ступенямі. Адрозніваецца высокай стабільнасцю частаты і незалежнасцю яе ад нагрузкі; у З.г. найб. пашырана кварцавая стабілізацыя частаты (гл. Кварцавы генератар).

т. 6, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)