КАРЭ́ЛІЦКАЯ ЦУКРО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1833—62 у мяст. Карэлічы Навагрудскага пав. (цяпер г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.). Выпускала цукар з уласнай сыравіны. Мела агнявыя рухавікі. У 1850 абсталявана 16 фільтрамі, 4 гідраўлічнымі прэсамі, 1 таркай; працавала 150 чал.; выпушчана 2,4 тыс. пудоў цукру.
т. 8, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́ЖЖА,
вёска ў Карэліцкім пас. Савеце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл., на р. Нёўда. Цэнтр племзавода «Карэлічы». За 6 км на ПдЗ ад г.п. Карэлічы, 191 км ад Гродна, 40 км ад чыг. ст. Наваельня. 603 ж., 120 двароў (2000). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ТА,
рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас. р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца каля в. Рутка 1-я Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв. праз г.п. Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на ПдУ ад Карэліч. У г.п. Карэлічы створана сажалка (пл. 0,53 км²).
т. 13, с. 473
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЙЦА,
вёска ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Карэлічы—Наваельня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад г.п. Карэлічы, 214 км ад Гродна, 35 км ад чыг. ст. Наваельня. 320 ж., 119 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнікі М.Ф.Гастэлу і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: жылы і сядзібны дамы (19 ст.). Спаса-Праабражэнская царква.
т. 13, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Полымя» (газ., Карэлічы) 9/57; 11/209
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЕ́Й З КАРЭ́ЛІЧ, Матэвуш,
бел. скрыпач сярэдзіны 18 ст. Нарадзіўся ў г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл. Прыгонны М.К. Радзівіла Рыбанькі, першая скрыпка яго прыдворнай капэлы. Адукацыю атрымаў у італьян. музыкантаў (паводле слоў магната, «яго навука дорага каштавала»).
Г.І.Барышаў.
т. 10, с. 229
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЕЎСКІ РАЁН.
Існаваў у Беларусі ў 1940. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — в. Валеўка. Пл. 600 км². 132 нас. пункты. Падзяляўся на 14 сельсаветаў. У сувязі з пераносам адм. цэнтра раёна з в. Валеўка ў в. Карэлічы 25.11.1940 перайменаваны ў Карэліцкі раён.
т. 3, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНАЕ,
вёска ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПнУ ад г.п. Карэлічы, 188 км ад Гродна, 45 км ад чыг. ст. Гарадзея. 549 ж., 203 двары (1998). Кандытарскі цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 8, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)