чыта́льна-капірава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чыта́льна-капірава́льны чыта́льна-капірава́льная чыта́льна-капірава́льнае чыта́льна-капірава́льныя
Р. чыта́льна-капірава́льнага чыта́льна-капірава́льнай
чыта́льна-капірава́льнае
чыта́льна-капірава́льнага чыта́льна-капірава́льных
Д. чыта́льна-капірава́льнаму чыта́льна-капірава́льнай чыта́льна-капірава́льнаму чыта́льна-капірава́льным
В. чыта́льна-капірава́льны (неадуш.)
чыта́льна-капірава́льнага (адуш.)
чыта́льна-капірава́льную чыта́льна-капірава́льнае чыта́льна-капірава́льныя (неадуш.)
чыта́льна-капірава́льных (адуш.)
Т. чыта́льна-капірава́льным чыта́льна-капірава́льнай
чыта́льна-капірава́льнаю
чыта́льна-капірава́льным чыта́льна-капірава́льнымі
М. чыта́льна-капірава́льным чыта́льна-капірава́льнай чыта́льна-капірава́льным чыта́льна-капірава́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чарцёжна-капірава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чарцёжна-капірава́льны чарцёжна-капірава́льная чарцёжна-капірава́льнае чарцёжна-капірава́льныя
Р. чарцёжна-капірава́льнага чарцёжна-капірава́льнай
чарцёжна-капірава́льнае
чарцёжна-капірава́льнага чарцёжна-капірава́льных
Д. чарцёжна-капірава́льнаму чарцёжна-капірава́льнай чарцёжна-капірава́льнаму чарцёжна-капірава́льным
В. чарцёжна-капірава́льны (неадуш.)
чарцёжна-капірава́льнага (адуш.)
чарцёжна-капірава́льную чарцёжна-капірава́льнае чарцёжна-капірава́льныя (неадуш.)
чарцёжна-капірава́льных (адуш.)
Т. чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льнай
чарцёжна-капірава́льнаю
чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льнымі
М. чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льнай чарцёжна-капірава́льным чарцёжна-капірава́льных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАПІРАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К,

метала- або дрэварэзны станок для апрацоўкі крывалінейных паверхняў па капіры (мадэлі, шаблоне, чарцяжы, якія служаць аналагам паверхні, якая капіруецца). Абсталяваны спец. капіравальным вузлом — мех., эл.-мех., гідраўл. прыстасаваннем, якое кіруе перамяшчэннямі супарта з разцом. Да К.с. адносяць і фрэзерна-гравіравальныя станкі, што ўзнаўляюць па капіры розныя знакі (літары, лічбы і г. д.), узоры, рысункі і інш.

Схема капіравальнага прыстасавання фрэзернага капіравальнага станка: 1 — фрэза; 2 — дэталь; 3 — капір; 4 — ролік; 5 — шчуп.

т. 8, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -піраваны, капірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -пірава́ны і капіява́ць, -пію́ю, -пію́еш, -пію́е; -піява́ны; незак.

1. што. Знімаць, рабіць копію з чаго-н.

К. дакумент.

2. каго-што. Падрабляць чые-н. рухі, міміку, слепа пераймаць што-н.

К. артыста.

|| зак. скапі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -піраваны, скапірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -пірава́ны і скапіява́ць, -пію́ю, -пію́еш, -пію́е; -пію́й; -піява́ны.

|| наз. капі́раванне, -я, н., капірава́нне, -я, н., капіява́нне, -я, н. і капіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. капірава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і капіро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Капіравальны апарат.

Капіровачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

копирова́льный капірава́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палігра́ф, ‑а, м.

Спец. Капіравальны прыбор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гекто́граф, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Прасцейшы капіравальны прыбор для атрымання адбіткаў з рукапіснага або машынапіснага тэксту.

|| прым. гектаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kopiowy

капіравальны;

olówek kopiowy — хімічны аловак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Koperstift m -(e)s, -e капірава́льны [хімі́чны] ало́вак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БУЛЬБАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,

машына для ўборкі бульбы. Выкопвае бульбу, аддзяляе клубні ад глебы, бацвіння, раслінных рэшткаў, збірае клубні ў бункер-накапляльнік і выгружае іх у трансп. сродкі. На Беларусі выкарыстоўваюцца пераважна розныя мадыфікацыі паўнавясных двухрадковых элеватарных бульбаўборачных камбайнаў, выпускаюцца («Лідсельмаш») аднарадковыя бульбаўборачныя камбайны Л-601 і двухрадковыя Л-605.

Камбайн Л-605 — паўнавясны, агрэгатуецца з трактарамі МТЗ-82, -102, прывод рабочых органаў ад вала адбору магутнасці трактара. З дапамогай лемяша, асн. і дапаможнага элеватараў, камякадавільніка, падоўжнай і папярочнай пальчыкавых горак, сістэмы транспарцёраў камбайн падразае пласт глебы з двух сумежных радкоў, рыхліць і сепарыруе глебу, аддзяляе і скідвае на поле бацвінне і раслінныя рэшткі, раздзяляе клубні і дамешкі. На пераборачных транспарцёрах уручную адбіраюць з патоку клубняў камяні і дамешкі, з патоку дамешкаў — клубні. Дамешкі скідваюцца на поле, клубні — у бункер (ёмістасць 2 т). Рабочая скорасць камбайна да 3,5 км/гадз, прадукцыйнасць 0,18—0,24 га/гадз.

Л.​Я.​Сцяпук, А.​Л.​Рапінчук.

Тэхналагічная схема бульбаўборачнага камбайна Л-605: 1—4, 6—7, 11 — транспарцёры загрузачны, для загрузкі бункера, пераборачны, для выдалення камянёў, пад’ёмны, падоўжны, рэдкапрутковы; 5 — шчоткі; 8 — пальчыкавая горка; 9 — бацвінневыносная пальчыкавая горка; 10 — бацвінневыдаляльны валік; 12 — другі элеватар; 13 — балоны расціральніка камякоў; 14 — першы (асноўны) элеватар; 15 — асноўны лямеш; 16 — бакавы лямеш; 17 — апорна-капіравальны каток.

т. 3, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)