наква́сіць, -ква́шу, -ква́сіш, -ква́сіць; -ква́шаны, зак., чаго.

Заквасіць пэўную колькасць чаго-н.

Н. бочку капусты.

|| незак. наква́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флянс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адно каліва расады.

Флянсы капусты.

2. Бакавы парастак, пасынак.

|| прым. фля́нсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кача́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты.

|| прым. кача́нны, -ая, -ае і качано́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кача́н, ‑а, м.

Плод капусты: шчыльна звітыя ў галоўку капусныя лісты. Побач зелянелі густыя градкі морквы, завязваліся крамяныя качаны капусты. Якімовіч. Паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капу́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да капусты. Капусны ліст. // Прыгатаваны з капусты; з капустай. Капусныя катлеты.

2. Як састаўная частка некаторых назваў шкоднікаў капусты. Капусная тля. Капусны чарвяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамя́ны, -ая, -ае.

1. Пругкі, цвёрды, сакавіты.

К. качан капусты.

2. Поўны сілы і здароўя (пра чалавека).

3. перан. Свежы, ядраны.

Крамянае надвор’е.

|| наз. крамя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кача́н м.:

кача́н капу́сты Khlkopf m -(e)s, -köpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нацерабі́ць сов.

1. наруби́ть;

н. суко́ў — наруби́ть су́чьев;

2. начи́стить;

н. капу́сты — начи́стить капу́сты;

3. с.-х. (нарвать льна) натереби́ть, надёргать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРО́КАЛІ,

падвід цвятной капусты; гл. ў арт. Капуста.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. Дробна нарэзаная салома, трава на корм жывёле.

Запарыць сечкі карове.

2. Драблёныя крупы.

Ячная с.

Грэчневая Грэчкавая с.

3. Шырокі паўкруглы нож для ссякання капусты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)