нервю́ра, ‑ы, ж.

1. Характэрная асаблівасць архітэктурных канструкцый готыкі — пукатае рабро скляпення.

2. Элемент канструкцый крыла самалёта.

[Фр. nervure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блакіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. блакіраваць.

2. мн. -і, -ро́вак. Сістэма сігнальных канструкцый для рэгулявання руху цягнікоў.

|| прым. блакіро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўназбо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Цалкам, поўнасцю сабраны з гатовых жалезабетонных канструкцый, дэталей. Паўназборныя дамы.

2. Які выкарыстоўвае метад зборкі дамоў і збудаванняў поўнасцю з гатовых жалезабетонных канструкцый і дэталей. Паўназборнае будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. абвязаць.

2. Тое, чым абвязана што-н., павязка.

А. для яблынь.

3. Прыстасаванне для змацавання частак якіх-н. канструкцый, пабудоў і пад. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

prefabrykacja

ж. вытворчасць зборных канструкцый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

на́гель, ‑я, м.

Спец. Вялікі металічны або драўляны гвозд, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.

[Ням. Nagel — цвік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разме́тчык, ‑а, м.

Рабочы, спецыяліст па разметцы (у 1 знач.). Разметчык вагонаў. Разметчык чыгуначных канструкцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяле́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спец.).

3. толькі мн. У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шарні́р, ‑а, м.

Рухомае злучэнне дэталей, канструкцый, якое дазваляе змацаваным часткам паварочвацца пад вуглом. Шаравыя шарніры. Устаноўка на шарнірах.

[Ням. Scharnier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЕРАМЗІТАБЕТО́Н,

лёгкі бетон, у якім запаўняльнікам служыць керамзіт, а вяжучым — цэмент, гіпс або сінт. смолы. Выкарыстоўваецца пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, дазваляе значна зменшыць вагу канструкцый.

Сярэдняя шчыльнасць К. (кг/м³): цеплаізаляцыйнага для слаістых агараджальных канструкцый 350—600, канструкцыйна-цеплаізаляцыйнага для аднаслойных агараджальных канструкцый 700—1200, канструкцыйнага для нясучых канструкцый і элементаў інж. збудаванняў 1400—1800. Пры вытв-сці К. сумесь рыхтуюць, як і для цяжкіх сумесей, але з лепшым перамешваннем (у мяшалках прымусовага дзеяння).

І.​Л.​Леановіч.

т. 8, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)