крамяні́сты, -ая, -ае.

1. Усеяны каменнем, камяністы.

Крамяністая дарога.

2. Які складаецца з крэменязёму.

К. сланец.

|| наз. крамяні́стасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kamienisty

kamienist|y

камяністы;

~a plaża — камяністы пляж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stinig a камяні́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

flsig a скалі́сты, камяні́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stinreich I a камяні́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лу́да

(карэл. luodo)

невялікі камяністы востраў, пазбаўлены расліннасці (напр. на ўзбярэжжы Белага мора).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пасме́ртнік, посміртнік ’бурачок камяністы, Alyssum saxatile L.’ (Бейл.). З рус. бессмертник ’сухацвет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stony

[ˈstoʊni]

adj.

1) камяні́сты

a stony beach — камяні́сты пляж

2) цьвярды́, як ка́мень, каме́нны

3) скамяне́лы

a stony stare — по́зірк бяз вы́разу й пачуцьця́

a stony heart — каме́ннае сэ́рца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПАРО́Г,

мелкаводны камяністы або скалісты ўчастак у рэчышчы ракі з рэзкім падзеннем узроўню вады і вял. скорасцю цячэння. Утвараецца звычайна ў месцах выхаду цяжка размываемых горных парод або нагрувашчвання валуноў і абломкаў горных парод. П. перашкаджаюць суднаходству і лесасплаву. Ніжэй П. часта будуюць ГЭС (напр., Днепрагэс, Усць-Ілімская ГЭС на р. Ангара). На Беларусі П. трапляюцца на рэках Зах. Дзвіна (Вярхоўскі П. вышэй г. Віцебск), Дняпро (Кабяляцкія П. каля г. Орша).

т. 12, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬПІНА́РЫЙ, камяністы сад,

участак у бат. садзе, скверы або парку, створаны для вырошчвання горных (альпійскіх) раслін ва ўмовах, набліжаных да натуральных; дэкар. альпінарый наз. таксама ракарыем. У бат. садах альпінарый ствараюць у навук. мэтах на штучных узгорках, дзе экспануюцца расліны пэўных горных раёнаў. Найбольшы ў рэспубліцы альпінарый у Цэнтр. бат. садзе АН Беларусі. Альпінарый — адна з формаў дэкар. афармлення паркаў і сквераў. З бел. флоры ў альпінарыі выкарыстоўваюць дуброўкі, кураслепы, чубаткі, мінушкі, бурачок скальны, аўсяніцы і інш.

Альпінарый.

т. 1, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)