інфармацы́йна-камерцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інфармацы́йна-камерцы́йны інфармацы́йна-камерцы́йная інфармацы́йна-камерцы́йнае інфармацы́йна-камерцы́йныя
Р. інфармацы́йна-камерцы́йнага інфармацы́йна-камерцы́йнай
інфармацы́йна-камерцы́йнае
інфармацы́йна-камерцы́йнага інфармацы́йна-камерцы́йных
Д. інфармацы́йна-камерцы́йнаму інфармацы́йна-камерцы́йнай інфармацы́йна-камерцы́йнаму інфармацы́йна-камерцы́йным
В. інфармацы́йна-камерцы́йны (неадуш.)
інфармацы́йна-камерцы́йнага (адуш.)
інфармацы́йна-камерцы́йную інфармацы́йна-камерцы́йнае інфармацы́йна-камерцы́йныя (неадуш.)
інфармацы́йна-камерцы́йных (адуш.)
Т. інфармацы́йна-камерцы́йным інфармацы́йна-камерцы́йнай
інфармацы́йна-камерцы́йнаю
інфармацы́йна-камерцы́йным інфармацы́йна-камерцы́йнымі
М. інфармацы́йна-камерцы́йным інфармацы́йна-камерцы́йнай інфармацы́йна-камерцы́йным інфармацы́йна-камерцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крэды́тна-камерцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крэды́тна-камерцы́йны крэды́тна-камерцы́йная крэды́тна-камерцы́йнае крэды́тна-камерцы́йныя
Р. крэды́тна-камерцы́йнага крэды́тна-камерцы́йнай
крэды́тна-камерцы́йнае
крэды́тна-камерцы́йнага крэды́тна-камерцы́йных
Д. крэды́тна-камерцы́йнаму крэды́тна-камерцы́йнай крэды́тна-камерцы́йнаму крэды́тна-камерцы́йным
В. крэды́тна-камерцы́йны (неадуш.)
крэды́тна-камерцы́йнага (адуш.)
крэды́тна-камерцы́йную крэды́тна-камерцы́йнае крэды́тна-камерцы́йныя (неадуш.)
крэды́тна-камерцы́йных (адуш.)
Т. крэды́тна-камерцы́йным крэды́тна-камерцы́йнай
крэды́тна-камерцы́йнаю
крэды́тна-камерцы́йным крэды́тна-камерцы́йнымі
М. крэды́тна-камерцы́йным крэды́тна-камерцы́йнай крэды́тна-камерцы́йным крэды́тна-камерцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэкла́мна-камерцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэкла́мна-камерцы́йны рэкла́мна-камерцы́йная рэкла́мна-камерцы́йнае рэкла́мна-камерцы́йныя
Р. рэкла́мна-камерцы́йнага рэкла́мна-камерцы́йнай
рэкла́мна-камерцы́йнае
рэкла́мна-камерцы́йнага рэкла́мна-камерцы́йных
Д. рэкла́мна-камерцы́йнаму рэкла́мна-камерцы́йнай рэкла́мна-камерцы́йнаму рэкла́мна-камерцы́йным
В. рэкла́мна-камерцы́йны (неадуш.)
рэкла́мна-камерцы́йнага (адуш.)
рэкла́мна-камерцы́йную рэкла́мна-камерцы́йнае рэкла́мна-камерцы́йныя (неадуш.)
рэкла́мна-камерцы́йных (адуш.)
Т. рэкла́мна-камерцы́йным рэкла́мна-камерцы́йнай
рэкла́мна-камерцы́йнаю
рэкла́мна-камерцы́йным рэкла́мна-камерцы́йнымі
М. рэкла́мна-камерцы́йным рэкла́мна-камерцы́йнай рэкла́мна-камерцы́йным рэкла́мна-камерцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Камерцыйны банк (у Мінску) 7/215

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Маскоўскі камерцыйны інстытут 9/11

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Расійскі камерцыйны банк 4/590

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЕРЦЫ́ЙНЫ РАЗЛІ́К,

метад вядзення гаспадаркі шляхам сувымярэння ў грашовай форме затрат і вынікаў гасп. дзейнасці. Асн. мэта — атрыманне максімуму прыбытку пры мінім. затратах. У адрозненне ад гаспадарчага разліку К.р. прадугледжвае абавязковае атрыманне прыбытку і рэнтабельнасці, дастатковай для далейшага гаспадарання. Пры К.р. суб’екты гаспадарання маюць права размяркоўваць атрыманую выручку ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), фарміраваць і выкарыстоўваць вытв. фонды, самастойна знаходзіць крыніцы пашырэння вытв-сці, выпускаць акцыі, аблігацыі і інш. Суб’екты фін. адносін нясуць эканам. адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці, выкананне абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі, спажыўцамі, дзяржавай, банкамі; фін. адносіны прадпрыемстваў вызвалены ад дробнай рэгламентацыі з боку дзяржавы.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЕРЦЫ́ЙНЫ БАНК,

крэдытная ўстанова, якая ажыццяўляе універсальныя банкаўскія аперацыі (прыцягненне ўкладаў, даванне пазык і інш.). Грашовыя сродкі для правядзення аперацый фарміруюцца пераважна праз уклады, якія размяшчаюцца на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці. К.б. функцыянуюць на прынцыпах камерцыйнага разліку, самастойна вызначаюць парадак прыцягнення і выкарыстання грашовых сродкаў, выкананне інш. банкаўскіх аперацый, узровень працэнтных ставак, памер камісійнага ўзнагароджання і не адказваюць па абавязацельствах дзяржавы і сваіх кліентаў. Ствараюцца на паявых ці акцыянерных пачатках і адрозніваюцца паводле спосабу фарміравання статутнага капіталу (з удзелам дзяржавы, замежнага капіталу і інш), відаў ашчадных аперацый — універсальныя і спецыялізаваныя (напр., дэпазітны, інвестыцыйны, інавацыйны), тэрыторыі дзейнасці (міжнар., рэсп., рэгіянальны і інш.), галіновай арыентацыі (напр., прамысл., аграрны).

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЕРЦЫ́ЙНЫ КРЭДЫ́Т, таварны крэдыт,

крэдыт. які даецца вытворцамі (прадаўцамі) спажыўцам (пакупнікам) у выглядзе адтэрміноўкі плацяжу (або яго растэрміноўкі) за прададзеныя тавары, выкананыя работы і паслугі. Афармляецца спец. дакументам (напр., вэксалем), які сведчыць абавязацельства пакупніка заплаціць абумоўленую здзелкай грашовую суму. Мэта К.к. — паскорыць рэалізацыю тавару і павялічыць хуткасць абарачэння капіталу. Працэнт па К.к., што ўваходзіць у цану тавару і суму вэксаля, ніжэйшы, чым па банкаўскім крэдыце, мэтай якога з’яўляецца атрыманне прыбытку па пазыках, крэдытах. К.к. магчымы і ў інш. форме, калі спажывец перадае частку сваіх сродкаў (рэсурсаў) пастаўшчыку для аператыўнага і якаснага выканання заказу з далейшым іх залікам у аплату прадукцыі (тавару, паслуг), якую ён атрымлівае.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ КАМЕРЦЫ́ЙНЫ БАНК,

першы прыватны банк у дарэв. Беларусі. Засн. ў 1873 памешчыкамі і гандл. буржуазіяй Мінска і Мінскай губ. Сярод акцыянераў банка Л.​А.​Ваньковіч, кн. Е.​Э.​Друцкі-Любецкі, В.​А.​Лапо, Х.Г. і А.​Я.​Лур’е і інш. Акцыянерны капітал складаў 1,5 млн. рублёў. Банк спецыялізаваўся на выдачы пазык для забеспячэння гандлю с.-г. таварамі, на крэдытаванні вывазу лясной прадукцыі ў паўд. губерні Расіі і за мяжу. У 1880—90-я г. аддзяленні і агенцтвы М.к.б. дзейнічалі ў Гомелі, Магілёве, Лібаве, Бабровіцах, Навазыбкаве, Рамнах, Канатопе і інш. Росквіт М.к.б. прыпадае на канец 19 — пач. 20 ст. У 1895 кантрольны пакет яго акцый купіў пецярбургскі прадпрымальнік Я.​С.​Палякоў з сынамі. Пасля разарэння Паляковых на чале М.к.б. зноў сталі мясц. акцыянеры. Змены ў развіцці ляснога рынку, канкурэнцыя з боку буйных рас. банкаў, канцэнтрацыя акцый у руках вузкай групы асоб прывялі да ліквідацыі М.к.б. (1908), у 1912 ён паглынуты Азоўска-Данскім Камерцыйным банкам.

В.​М.​Сяховіч.

т. 10, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)