рэ́гбі, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня з мячом авальнай формы; разнавіднасць футболу.

[Англ. rugby.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бейсбо́л, ‑а, м.

Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой, якая нагадвае лапту.

[Англ. base-ball.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баскетбо́л, -а, м.

Камандная спартыўная гульня, пры якой мяч закідваюць рукамі ў падвешанае на слупе кольца з сеткай.

|| прым. баскетбо́льны, -ая, -ае.

Баскетбольная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаке́й, -е́я, м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве.

Х. з мячом.

|| прым. хаке́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кама́ндны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кама́ндны кама́ндная кама́нднае кама́ндныя
Р. кама́нднага кама́нднай
кама́нднае
кама́нднага кама́ндных
Д. кама́нднаму кама́нднай кама́нднаму кама́ндным
В. кама́ндны (неадуш.)
кама́нднага (адуш.)
кама́ндную кама́нднае кама́ндныя (неадуш.)
кама́ндных (адуш.)
Т. кама́ндным кама́нднай
кама́нднаю
кама́ндным кама́нднымі
М. кама́ндным кама́нднай кама́ндным кама́ндных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

футбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. футбо́льны, -ая, -ае.

Футбольнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гандбо́л, ‑а, м.

Камандная спартыўная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.

[Англ. hand — рука і ball — мяч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кама́ндны, -ая, -ае.

1. гл. каманда.

2. Камандзірскі, які мае адносіны да камандавання.

К. састаў.

Камандная вышыня — мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем і дае войскам рад пераваг перад праціўнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пушбо́л, ‑а, м.

Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што вялікі скураны мяч прапіхваецца ў вароты праціўніка.

[Ад англ. push — піхаць і ball — мяч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаке́й, ‑я, м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве. Хакей з шайбай. Травяны хакей.

[Англ. hockey.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)