лука́вец хітру́н, -на́ м., кава́рны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прада́жніцкі, -ая, -ае.

1. Уласцівы прадажніку, здрадніцкі.

Прадажніцкае забойства.

2. перан. Каварны, падманлівы, які тоіць у сабе што-н. непрыемнае.

Прадажніцкая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

guileful [ˈgaɪlfəl] adj. хі́тры, кава́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэмані́чны, -ая, -ае.

1. Уласцівы дэману; каварны і злы.

Д. смех.

2. перан. Які адмаўляе прынятае ўсімі і адрозніваецца моцным, уладарным характарам.

Дэманічная натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cunning2 [ˈkʌnɪŋ] adj. хі́тры; кава́рны, верало́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

макіяве́леўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да макіявелізму; хітры, каварны, двудушны. Макіявелеўская палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верало́мны, ‑ая, ‑ае.

Які нахабна парушыў клятву, дагавор; каварны, здрадніцкі. Вераломны ўчынак. Вераломны напад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

insidious [ɪnˈsɪdiəs] adj.

1. кава́рны, верало́мны; здра́дніцкі

2. прыхава́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

astute [əˈstju:t] adj.

1. разу́мны; празо́рлівы

2. хі́тры; кава́рны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРЭ́С, Арэй,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі каварны, вераломны бог вайны дзеля вайны, які нясе гібель і разбурэнне. Сын Зеўса і Геры. Арэса ўяўлялі ў вобразе маладога дужага мужчыны, часам у баявым шлеме. Міф пра Арэса — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, статуі Баргезійскага Арэса і Людавізійскага Арэса, карціны С.​Батычэлі, Я.​Тынтарэта, П.​Рубенса, Ж.​Давіда) і інш. У старажытна-рымскай міфалогіі яму адпавядае Марс.

т. 2, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)