Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСА́Н (Barisan),
горы на ПдЗ в-ва Суматра, у Інданезіі. Даўж. каля 650 км, выш. да 3805 м (вулкан Керынчы). Складзены з кварцытаў, сланцаў, вапнякоў, вулканічных пародаў. Шмат дзеючых і патухлых вулканаў (Таланг, Каба і інш.). Схілы моцна расчлянёныя рэкамі. Вечназялёныя густыя трапічныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНАГА МЫ́СА АСТРАВЫ́ (Ilhas do Cabo Verde),
архіпелаг у Атлантычным ак. на З ад Зялёнага Мыса (Зах. Афрыка), тэр.Каба-Вердэ. Пл. 4033 км². Нас. 394,8 тыс.чал. (1997). Найб. астравы: Сант’ягу, Фогу, Маю, Санту-Антан, Баавішта. Гэта вужанічныя ўтварэнні на паглыбленым і разбітым тэктанічнымі скідамі дакембрыйскім крышт. фундаменце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБРА́Л ((Cabral) Луіс дэ Алмейда) (н. 11.4.1931, г. Бісау),
палітычны і дзярж. дзеяч Гвінеі-Бісау. Брат А.Кабрала. Бухгалтар. У 1956 уступіў у Афр. партыю незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ, з 1964 чл. яе выканкома. У 1959 арганізаваў у Бісау забастоўку партовых рабочых. У 1973—80 прэзідэнт незалежнай Рэспублікі Гвінеі-Бісау (скінуты ў выніку перавароту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́Я (Praia),
горад, сталіца Рэспублікі Каба-Вердэ, на паўд. беразе в-ва Сант’ягу. Засн. ў канцы 15 ст. 68 тыс.ж. (1995). Порт на Атлантычным ак., вузел марскіх трансатлантычных сувязей. Прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы і морапрадуктаў. З-ды — жал.-бетонных керамічных вырабаў, буд. матэрыялаў; ф-кі — тэкст., швейная, абутковая, мэблевая. Саматужна-мастацкія майстэрні. Прадпрыемствы па зборцы з імпартаваных дэталей эл.-быт. прылад. Мед. цэнтр па барацьбе з праказай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ТА, Нету (Neto) Антоніу Агастынью (17.9.1922, каля г. Луанда, Ангола — 10.9.1979), дзяржаўны дзеяч Анголы, паэт. Скончыў ун-т у г. Каімбра (Партугалія, 1958). Набыў вядомасць як паэт, удзельнік руху за адраджэнне традыцыйнай афр. культуры. У 1960 арыштаваны партуг.калан. ўладамі, сасланы ў Каба-Вердэ. потым у Партугалію. адкуль у 1962 уцёк. З 1962 старшыня Народнага руху за вызваленне Анголы. узначальваў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання ў Анголе. З 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Ангола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТУГА́ЛЬСКАЯ МО́ВА,
адна з раманскіх моў (ібера-раманская падгрупа). Афіц. мова Партугаліі, Бразіліі, Анголы, Мазамбіка, Гвінеі-Бісау, Каба-Вердэ, Сан-Таме і Прынсіпі. Склалася ў 12—14 ст. у выніку змяшэння партугала-галійскіх гаворак поўначы і поўдня. У пач. 16 ст. ў сувязі з геагр. адкрыццямі адбылася экспансія -П.м. ў Бразілію, а таксама на тэр. Афрыкі і Азіі. Сучасная П.м. мае 2 асн.тэр. варыянты: партуг. і браз., якія адрозніваюцца пераважна ў фанетыцы і лексіцы. У працэсе фарміравання знаходзяцца афр. варыянты П.м., у першую чаргу ў Анголе і Мазамбіку. На тэр. Партугаліі 3 дыялектныя групы: паўд., цэнтр. і паўночная. Для П.м. ў Бразіліі характэрна адноснае адзінства. На базе П.м. развіўся шэраг крэольскіх моў (у Гвінеі-Бісау, Каба-Вердэ, Аамыні і інш.). П.м. ўласцівы; у фанетыцы — назалізацыя і рэдукцыя галосных, насавыя дыфтонгі, адрозненне зычных па вымаўленні ў залежнасці ад пазіцыі і акружэння; у марфалогіі — наяўнасць т.зв. асабовага інфінітыва, абмежаванае ўжыванне складаных дзеяслоўных часоў; у лексіцы — шмат запазычанняў з ісп., франц., араб. моў. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца прыкладна 12 ст. Пісьменства на аснове лацініцы.
Літ.:
Вольф Е.М., Никонов Б.А. Португальский язык: Граммат. очерк, лит. тексты с комментариями и словарем. М., 1965;
Вольф Е.М. История португальского языка. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЗІ́Л-КАБІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 9—6 ст. да н.э., пашыраная ў горных і перадгорных раёнах Крыма. Назва ад пячоры Кізіл-Каба за 25 км на Пд ад Сімферопаля. Прадстаўлена паселішчамі і могільнікамі. Знойдзены ляпная кераміка (часта глянцаваная і ўпрыгожаная наляпным або разным арнаментам), прылады працы з каменю і косці, упрыгожанні з бронзы. Належала таўрам, якія жылі невял. родамі, займаліся адгоннай жывёлагадоўляй у гарах і земляробствам у далінах рэк. К.-к.к. генетычна блізкая да кабанскай культурыПаўн. Каўказа.
Літ.:
Крис Х.И. Кизил-кобинская культура и тавры. М., 1981.
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Гвінеі-Бісау. Дывізійны генерал (1983). З 1960 чл.Афр. партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вердэ (ПАІГК). З 1964 камандуючы Паўд. фронтам, з 1965 нам. старшыні Ваен. савета ПАІГК. У 1973—78 старшыня Нац.нар. сходу Гвінеі-Бісау і дзярж. камісар узбр. сіл. З 1978 кіраўнік урада, адначасова ў 1982—84 міністр Нар.рэв. сіл, міністр нац. бяспекі і грамадскага парадку. Пасля ваен. перавароту 14.11.1980 узначаліў Рэв. савет. З 1981 ген. сакратар ЦК ПАІГК. З 1984 старшыня Дзярж. савета (кіраўнік дзяржавы і ўрада). З 1994 прэзідэнт Гвінеі-Бісау.