БАНКЕ́Т (франц. banquet),

урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н.

т. 2, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адве́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Сяброўскае наведванне каго‑н. звычайна з якой‑н. нагоды. Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра ў адведзіны, Янка захапляўся прытулкам свайго прыяцеля, утульнасцю, глухменню. Колас. Я сяджу пад уражаннем дзедавых адведзін і ўсміхаюся. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Inaugurálrede f -, -n усту́пнае сло́ва; прамо́ва з наго́ды ўступле́ння на паса́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

frohlócken неаддз. vi трыумфава́ць;

über den Sieg ~ трыумфава́ць з наго́ды перамо́гі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адсвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Закончыць святкаваць. Адгрымелі салюты ў гонар перамогі, людзі адсвяткавалі сваё найвялікшае свята. Шахавец.

2. Справіць свята, наладзіць урачыстасць з якой‑н. нагоды. Адсвяткаваць юбілей. □ Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу страчу. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЯКСА́НДР (1190 ? — 31.5.1223),

князь дубровіцкі. Верагодна, сын кн. Глеба Юр’евіча з тураўскай дынастыі Ізяславічаў, зяць кіеўскага кн. Мсціслава Раманавіча. Упамінаецца ў летапісах з нагоды яго гібелі ў бітве рус. і палавецкіх князёў супраць мангола-татараў на р. Калка.

т. 1, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

банке́т​1

(фр. banquet, ад іт. banchetto)

публічны ўрачысты абед або вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар каго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Síegesbotschaft f -, -en

1) паведамле́нне аб атры́манай перамо́зе

2) пасла́нне [зваро́т] з наго́ды перамо́гі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ХАДЫ́НКА»,

назва трагічных падзей на Хадынскім полі (у паўн.-зах. частцы Масквы, у пач. сучаснага Ленінградскага праспекта) 30.5.1896 у час раздачы падарункаў з нагоды каранацыі імператара Мікалая II. З-за халатнасці ўлад адбылася цісканіна, у выніку чаго, паводле афіц. звестак, загінула 1389 чал., знявечана 1300.

т. 16, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цалавацца; лізацца (разм., неадабр.) / з нагоды Вялікадня: хрыстосавацца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)