Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
САРА́ЙЧЫК, Сарай Малы (цяпер с. Сарайчыкаўскае Махамбецкага р-на Атыраўскай вобл., Казахстан),
горад Залатой Арды на стараж.гандл. шляху з Ніжняга Паволжа ў Харэзм. У 1395 разбураны войскамі Цімура. Пазней адноўлены; паліт. цэнтр Нагайскай Арды. Канчаткова зруйнаваны казакамі ў 1580.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
undone
[ʌnˈdʌn]
adj.
1) нязро́блены; няско́нчаны
2) разбу́раны; зруйнава́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адве́чны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які заўсёды існаваў; спрадвечны. Адвечная тайна. Адвечныя балоты. □ Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны.Купала.Думка — гэта адвечная, невычэрпная, бясконцая, як само жыццё, крыніца сілы.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ruinous
[ˈru:ɪnəs]
adj.
1) згу́бны; зьнішча́льны, разбура́льны
2) зруйнава́ны, разва́лены, разбу́раны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАЛІКАРНА́С (грэч. Halikarnassos),
старажытны горад у М. Азіі (цяпер г. Бадрум, Турцыя). Засн. каля 1200 да н.э., росквіту дасягнуў пры ўладару Маўсоле (377/376—353/352 да н.э.), калі стаў сталіцай Карыі (гіст. вобласць на ПдЗ М. Азіі). У 334 да н.э. заваяваны і зруйнаваны Аляксандрам Македонскім, але паступова быў адноўлены. У 129 да н.э. ўключаны ў рым. правінцыю Азія. Пад назвай Галікарнас вядомы да 15 ст. Размяшчаўся на схіле ўзгорка і спускаўся да заліва. На вяршыні ўзгорка знаходзіўся акропаль (захаваліся рэшткі збудаванняў): храмы Арэса, Гермеса і Афрадыты, т-р, палац Маўсола. Славуты Галікарнаскі маўзалей (манум. грабніца Маўсола; сярэдзіна 4 ст. да н.э., арх. Піфей і Сатыр, скульпт. Скопас, Брыяксіс, Цімафей, Леахар) спалучаў у сабе рысы стараж.-грэч. і малаазійскай архітэктуры. Лічыўся адным з «сямі дзівосаў свету». Зруйнаваны ў 15—16 ст. (вядомы гал. чынам па апісанні Плінія Старэйшага). Скульптура маўзалея (статуі Маўсола, яго жонкі Артэмісіі і асабліва рэльефы мармуровага фрыза з выявай бітвы грэкаў з амазонкамі) належыць да лепшых твораў грэч. мастацтва 4 ст. да н.э. На тэр. Галікарнаса захаваліся рэшткі стараж.ант. і візант. збудаванняў.
Да арт.Галікарнас. Галікарнаскі маўзалей. Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́ТА,
горад на З Пакістана, у Сулейманавых гарах, каля Баланскага перавалу. Адм. ц.прав. Белуджыстан. Каля 300 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр пладаводчага раёна (цытрусавыя, вінаград). Прам-сць: маш.-буд., металаапр., цэм., дрэваапр., харчасмакавая, хімічная. ЦЭС. Рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыўка па шоўку, выраб дэкар. рэчаў з оніксу. Ун-т. Сярэдневяковая крэпасць Міры, саборная мячэць. У 1935 горад быў зруйнаваны ў выніку землетрасення.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГЕРКУЛА́НУМ, Геркуланеум (Herculaneum),
старажытнарымскі горад у Кампаніі (Італія), на беразе Неапалітанскага заліва, на ПдЗ ад Неапаля, каля падножжа Везувія. Узнік у 7 ст. да н.э. як пасяленне оскаў. Пазней заселены этрускамі, грэкамі. З 307 да н.э. падпарадкаваны Рыму. Пры вывяржэнні Везувія 24 жн. 79 н.э.зруйнаваны і засыпаны вулканічнымі пародамі і попелам (разам з Пампеямі і Стабіямі). У 1709 адшуканы след горада, з 1738 вядуцца (з перапынкамі) раскопкі. Адкрыты форум з базілікай, т-р, тэрмы, жылыя кварталы, прыгарадныя вілы; знойдзены б-кагрэч. папірусных скруткаў (у т. л. пісьмы Цыцэрона, творы эпікурэйца Філадэма), скульптуры з бронзы (захоўваюцца ў нац. музеі ў Мілане), рэчы хатняга ўжытку, творы мастацтва, у т. л. рэшткі фрэсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЕ́ЙСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік палацава-паркавай архітэктуры класіцызму. Пабудавана ў 1782 у г.п. Асвея (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.) на паўд. беразе воз. Асвейскае ў б. маёнтку мінскага ваяводы Я.Гільзена (з 1786 належала Шадурскім). Ансамбль уключаў палац (зруйнаваны ў 1-ю сусв. вайну), капліцу, пейзажны парк (пл. 15 га) з аранжарэямі, ставамі, брамай. Цэнтр. частка кампазіцыі — 2-павярховы мураваны палац з паўкруглымі бакавымі крыламі, злучанымі з гал. аб’ёмам аркадамі, якія ўтваралі авальны партэр перад гал.зах. фасадам (вядомы па акварэлі Н.Орды). Аснову кампазіцыі парку складалі курціны на адкрытых палянах, якія пераходзілі ў натуральны лясны масіў з мясц. пародамі дрэў.