змалява́цца, ‑люецца; зак.

Зрасходавацца на маляванне. Фарбы змаляваліся. Аловак змаляваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

израсхо́доваться зрасхо́давацца, расхо́давацца; (прийти к концу — ещё) вы́йсці; ко́нчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скуры́цца, скурыцца; зак.

Зрасходавацца пры курэнні; дакурыцца. Папяроска скурылася, і стала сумна. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́давацца сов. и несов.

1. сов., см. зрасхо́давацца;

2. несов., страд. расхо́доваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́матацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Зрасходавацца пры матанні; зматацца.

2. перан. Знясіліцца, змардавацца. Выматацца за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатка́цца, ‑тчэцца; зак.

1. Пераплятаючыся цры тканні, скласці што‑н., які‑н. узор.

2. Зрасходавацца пры тканні. Саткаліся ўсе ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затра́ціцца, ‑траціцца; зак.

Зрасходавацца, патраціцца для якой‑н. мэты. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіса́цца, спішу́ся, спі́шашся, спі́шацца; спішы́ся; зак.

1. Звязацца з кім-, чым-н. праз перапіску.

С. са сваімі аднакурснікамі.

2. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніцца, выйсці ў запас (спец.).

С. з карабля.

3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра аловак, пяро і пад.).

Стрыжань спісаўся.

|| незак. спі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. спіса́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

истощи́ться

1. змардава́цца; знясі́ліцца;

2. (о почве) спусто́шыцца, абяспло́дзіцца, вы́сіліцца;

3. (исчерпаться) вы́чарпацца; (израсходоваться) вы́даткавацца, зрасхо́давацца;

4. (о терпении) ко́нчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Зрасходавацца пры мыцці (пра мыла). Мыла змылілася.

змылі́цца, змылю́ся, змылі́шся, змылі́цца; зак.

Разм. Памыліцца. Сцішна. Пуста. Адзінока... Свет закрыла цьма густая. Паваротка тут крутая, — Не змыліся ж, маё вока! Колас. Кастусь прачытаў на памяць.. дарагія ім словы з вялікім пачуццём, адным духам. — Ну як? Не змыліўся? — Не, развёў рукамі Валерый. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)