знітава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знітаваць.

2. перан.; у знач. прым. Моцна звязаны, з’яднаны дружбай. Аляксандр развясельваўся, падыходзіў да Уладзіка, ці да Сымона, або да Андрэя — гэта была самая знітаваная чацвёрка ў камеры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрепи́ть сов.

1. (прочно соединить) змацава́ць, мног. пазмацо́ўваць; (болтами — ещё) знітава́ць; (бумагу и т. п.) сашчапі́ць, мног. пасашчэ́пліваць, пасашчапля́ць;

скрепи́ть у́зы перен. змацава́ць ву́зы (по́вязі);

2. (удостоверить подписью, печатью) змацава́ць, мног. пазмацо́ўваць;

скрепя́ се́рдце неахво́тна, не́хаця;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)