сабеко́шт, -у, М -шце, м.

Грашовыя выдаткі прадпрыемства на выраб прадукцыі, якія складаюцца з затрат на сродкі вытворчасці, транспартавання і заработную плату.

Знізіць с. прамысловых тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захвара́льнасць, ‑і, ж.

Адносная колькасць захворванняў за пэўны прамежак часу. Знізіць захваральнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць працаёмкага; патрэба ў вялікай затраце працы. Знізіць працаёмкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., каго-што.

Даць падмокнуць.

П. паперу.

Падмачыць рэпутацыюзнізіць чый-н. аўтарытэт, выставіць з нядобрага боку.

|| незак. падмо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. расцаніць.

2. Устаноўленая на што-н. цана, размер аплаты за што-н.

Знізіць расцэнкі.

|| прым. расцэ́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зніжэ́нне, ‑я. н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зніжаць — знізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зніжацца — знізіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удешеви́ть сов. патанні́ць, зрабі́ць танне́йшым, зме́ншыць (зні́зіць) кошт (цану́) (на што), зме́ншыць (зні́зіць) кошт (чаго);

удешеви́ть капита́льное строи́тельство патанні́ць (зрабі́ць танне́йшым) капіта́льнае будаўні́цтва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уцані́ць, уцаню́, уцэ́ніш, уцэ́ніць; уцэ́нены; зак., што.

Знізіць цану на што-н.

У. тавар.

|| незак. уцэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. уцэ́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умали́ть сов.

1. уст. (уменьшить) прыме́ншыць, зме́ншыць;

2. (принизить) прыні́зіць, зні́зіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уба́віць, уба́ўлю, уба́віш, уба́віць; уба́ўлены; зак., што і каго-чаго.

Адняўшы частку, зменшыць, знізіць, аслабіць.

У. выдаткі.

У. крок.

|| незак. убаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. убаўле́нне, -я, н. і уба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)