атрафі́я, -і, ж.

1. Страта жыццяздольнасці, знясіленне, змяншэнне якога-н. органа.

А. мышцы.

2. перан. Страта, прытупленне якой-н. уласцівасці, здольнасці.

А. сумлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

exhaustion [ɪgˈzɔ:stʃən] n.

1. знямо́га, знясі́ленне;

physical/nervous exhaustion фізі́чнае/нерво́вае знясі́ленне

2. fml (of) вычарпа́нне; выкарыста́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

обесси́ление абяссі́ленне, -ння ср., знясі́ленне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prostration [prɒˈstreɪʃn] n. fml прастра́цыя; знямо́га, знясі́ленне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

burn-out [ˈbɜ:naʊt] n. знясі́ленне (фізічнае і маральнае)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

attrition [əˈtrɪʃn] n. fml

1. знясі́ленне;

a war of attrition вайна́, разлі́чаная на знясі́ленне праці́ўніка

2. знос, зно́шванне; марнава́нне; тра́та (прыродных рэсурсаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

энерва́цыя

(ад лац. enervare = стамляць)

нервовае знясіленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МАРАЗМІ́НЫ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),

таксічныя рэчывы (альдэгіды, аміяк і інш.), якія выдзяляюць многія мікраарганізмы. Напр., тыя, што насяляюць лясны подсціл, верхнія слаі глебы. Прыгнечваюць дзейнасць вышэйшых раслін.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wycieńczenie

н. знясіленне, змардаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАРА́ЗМ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),

паступовае згасанне псіхічнай дзейнасці чалавека з агульным знясіленнем і атрафіяй органаў і тканак. Абумоўлена атрафіяй кары галаўнога мозга. Бывае пры старэчай прыдуркаватасці, канчатковай стадыі прагрэсіўнага паралічу і інш. хваробах мозга.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)