смягча́ть несов., прям., перен. змякча́ць, памякча́ць; см. смягчи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змякчы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змякчу́ змякчы́м
2-я ас. змякчы́ш змякчыце́
3-я ас. змякчы́ць змякча́ць
Прошлы час
м. змякчы́ў змякчы́лі
ж. змякчы́ла
н. змякчы́ла
Загадны лад
2-я ас. змякчы́ змякчы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час змякчы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

miękczyć

незак.

1. змякчаць, памякчаць;

2. лінгв. змякчаць; палаталізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zmiękczać

незак.

1. змякчаць, размягчаць;

2. лінгв. змякчаць, палаталізаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АТЭНЮА́ТАР (ад франц. atténuer змякчаць, памяншаць),

прыстасаванне ў электра-, радыётэхніцы і вымяральнай апаратуры, якое памяншае напружанне, сілу току і магутнасць эл.-магн. ваганняў. Адрозніваюць атэнюатары паглынальны (прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні эл.-магн. энергіі ў правадніках і дыэлектрыках) і гранічны (выкарыстанне з’явы згасання эл.-магн. хваляў у радыёхваляводзе). Найпрасцейшы атэнюатар — дзялільнік напружання з пераменным рэзістарам (гл. Рэастат).

т. 2, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

змякчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змякчаць — змякчыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. змякчацца — змякчыцца. Мазь для змякчэння скуры. Змякчэнне пакарання. Змякчэнне міжнароднай напружанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

moisturize, BrE -ise [ˈmɔɪstʃəraɪz] v. змякча́ць ску́ру крэ́мам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cushion2 [ˈkʊʃn] v.

1. змякча́ць;

cushion a blow/a fall змякча́ць уда́р/падзе́нне

2. абараня́ць;

cushion against/from inflation абараня́ць ад інфля́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

assuage [əˈsweɪdʒ] v. fml змякча́ць, палягча́ць, суціша́ць (боль, гора); наталя́ць (голад)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

begütigen vt супако́йваць, улаго́джваць, змякча́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)