зле́гчыся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зля́гуся зля́жамся
2-я ас. зля́жашся зля́жацеся
3-я ас. зля́жацца зля́гуцца
Прошлы час
м. злё́гся зле́гліся
зляглі́ся
ж. зле́глася
злягла́ся
н. злягло́ся
Загадны лад
2-я ас. зля́жся зля́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час злё́гшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спрасава́цца, ‑суецца; зак.

Шчыльна злучыцца, сціснуцца ў выніку прасавання. // Зляжацца, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль, і калійная і спажыўная, — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зле́гчыся, злягуся, зляжашся, зляжацца; пр. злёгся, злеглася і зляглася, злеглася і зляглося; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш цвёрдым, шчыльным ад доўгага ляжання. — А снег так злёгся, што рыдлёўка яго не бярэ, хоць сякерай сячы. Чарнышэвіч. Калі Юрка не думае пра Жэньку, чуе тады, як зноў пад ім шапаціць сухое сена, — не зляглося яшчэ: нядаўна прывезлі з Цянёў з бацькам два вазы. Пташнікаў.

2. Абл. Звязацца, падружыцца з кім‑н. — Сам ведаеш: злягліся яны з Юзікам Громам. Людзі ўжо гавораць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)