у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз, апякунка лірычнай паэзіі і музыкі, дачка Зеўса і Мнемасіны, маці фракійскага цара Рэса. Е. ўяўлялі з двайной флейтай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЯ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфы дрэў, якія жывуць у лясах і гаях, дочкі Зеўса і дрэў. Жылі і паміралі разам з дрэвамі, апекавалі ўсіх, хто саджаў і даглядаў дрэвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́МПІЯ (Olympia),
старажытнагрэчаскі горад на ПнЗ п-ва Пелапанес, на р. Алфей. Рэліг. цэнтр стараж. грэкаў, месца культу Зеўса і правядзення Алімпійскіх гульняў. Буйны цэнтр мастацтваў (7—4 ст. да н.э.). У канцы 7 ст. да н.э. пабудаваны храм Геры і 12 скарбніц на шляху да храма. Гал. Частка арх. ансамбля — храм Зеўса (468—456 да н.э., арх. Лібан), дзе знаходзілася вялізная статуя Зеўса з золата і слановай косці (скульпт. Фідый), залічаная грэкамі да аднаго з 7 дзівосаў свету.
Сярод арх. помнікаў: будынак савета (булеўтэрый, 6 ст. да н.э., перабудаваны ў 5 ст. да н.э.), храм Маці багоў (1-я пал. 4 ст. да н.э.), свяцілішча Пелапса, гімнасій і інш. З усталяваннем хрысціянства Алімпія заняпала, у 426 н.э. спалена па загадзе рым. імператара Феадосія II. У час раскопак (вядуцца з 1829) выяўлена больш за 130 статуй, каля 13 тыс. бронзавых прадметаў, да 10 тыс. надпісаў на бронзавых таблічках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эгі́да
(гр. aigis, -gidos = шчыт Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
заступніцтва, абарона (напр. знаходзіцца пад эгідай закона).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАЛІО́ПА (грэч. цудоўнагалосая),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі старэйшая з дзевяці алімпійскіх муз, апякунка эпічнай паэзіі і навукі. Паводле міфаў, К. — дачка Зеўса і багіні памяці Мнемасіны, маці знакамітых спевакоў Арфея і Ліна. Яе звычайна малявалі з навошчанымі дошчачкамі і стылом (палачкай для пісання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эгі́да
(гр. aigis, -gidos)
шчыт Зеўса ў старажытнагрэчаскай міфалогіі як сімвал заступніцтва і гневу багоў;
пад эгідай — пад чыім-н. заступніцтвам, абаронай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
О́РЫ, Горы,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіні пораў года: Эўномія («добразаконне»), Дзіке («справядлівасць»), Эйрэна («мір»). Лічыліся дочкамі Зеўса і Феміды, сёстрамі мойраў і харыт. Паводле пашыраных міфаў, О. ўпарадкоўваюць жыццё чалавека, уносяць у яго ўсталяваную перыядычнасць, назіраюць за яго заканамерным рухам. У «Іліядзе» О. сцерагуць воблачную браму Алімпа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕФЕ́СТ,
у стараж.-грэчаскай міфалогіі бог агню і кавальскага рамяства. Сын Зеўса і Геры. Яго ўяўлялі шыракаплечым, кульгавым і выродлівым, у адзенні рамесніка, з молатам ці клешчамі. Паводле адных міфаў, Зеўс скінуў Гефеста з Алімпа за тое, што ён заступіўся за Геру у час яе спрэчкі з Зеўсам, паводле другіх — Гера пасля родаў скінула з Алімпа выродлівага Гефеста. Яго выратавалі жыхары в-ва Лемнас, дзе засн.г. Гефестый, на в-ве Самас былі гарады Гефестопаль і Гефестыён. Гефест па загадзе Зеўса стварыў першую жанчыну, багіню Зямлі Пандору, прыкаваў да скалы Праметэя. Міф пра Гефеста — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (рэльефы, вазапіс, карціны П.П.Рубенса, Ф.Парміджаніна, Д.Веласкеса, Я.Пальмы Малодшага, А.ван Дэйка і інш.). У рым. міфалогіі Гефесту адпавядае Вулкан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТА́ЎР,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дзікая істота, паўчалавек-паўконь (ніжняя ч. цела з 4 нагамі як у каня, грудзі, галава і рукі як у чалавека). Паводле міфаў, амаль усе К. народжаны ад цара племені лапіфаў (у Фесаліі на ПнУ у Грэцыі) Іксіёна і хмары, што па волі Зеўса набыла аблічча Геры. Буйныя, нястрымныя істоты, акрамя Фола і Хірона (выхавацеля Ахіла, Ясона і інш. герояў), якія ўвасабляюць мудрасць і памяркоўнасць. Сцэны з т.зв. кентаўрамахіі (бітвы лапіфаў з кентаўрамі) і інш. міфалагічных падзей, звязаных з К., адлюстраваны ў скульпт. выявах храма Зеўса ў Алімпіі, Гефестэёна і Парфенона ў Афінах (5 ст. да н.э.), насценным жывапісе ў Пампеях, у скульптуры (Мікеланджэла, А.Радэн) і жывапісе (П.П.Рубенс, Ф.Салімена, А.Бёклін, Л.Карынт і інш.).