земля... (гл. земле...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: землябітны, землязнавец, землязнаўства, землякоп, земляроб, землясос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

rdarbeiter

m -s, - земляко́п

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

граба́р

(польск. grabarz, ад с.-в.-ням. grabaere)

землякоп.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

граба́р, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае земляныя работы; землякоп. На пракладку асушальных канаў з рыдлёўкамі ў руках выходзілі тысячы калгасных грабароў, працавалі дзесяткі экскаватараў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kopacz

м.

1. землякоп;

2. уст. далакоп

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

digger

[ˈdɪgər]

n.

1) земляко́пm.

2) прыла́да для капа́ньня, капа́ч -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Gräber

m -s, -

1) земляко́п

2) далако́п

3) землекапа́лка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Капа́ннік ’той, хто капае бульбу’ (Шн. 3), ’землякоп’ (смарг. Шатал.), капа́нніца ’жанчына, якую нанялі капаць бульбу’ (смарг. Шатал.; Янк. 2), паст. капа́ніца ’тс’ (Сцяшк. Сл.). У выніку асіміляцыі з капа́льнік, капа́льніца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Граба́рземлякоп’ (БРС, Шат., Касп.). Ст.-бел. кграбаръ, грабар ’тс’, вядомае ў помніках з XVI ст. Запазычанне з польск. grabarz ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. grabaere (ням. Gräber). Гл. Слаўскі, 1, 333; Булыка, Запазыч., 150–151; Рудніцкі, 715.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Прылада для капання зямлі, выкопвання караняплодаў і пад. Жанчыны ў доўгіх спадніцах капаюць бульбу і гэтаксама стаяць, абапёршыся на капачы, каб адышла спіна. Адамчык.

2. Той, хто займаецца капаннем зямлі; землякоп.

3. Пра марудлівага, лянівага чалавека. — Капач ты з-пад цёмнае хмары, хлеба замясіць не ўмееш, хаты ніколі, як людзі, не падмяцеш! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)