Таўшчэ́нны ’форма ацэнкі ад тоўсты, як і здаравенны, бялізны, шырозны’ (Янк. 2, Растарг.), таўшчэ́нный ’тс’ (Бяльк.), таўшчэ́рны ’тс’ (Байк. і Некр.), тоўшчэ́зны, тоўшчэ́лезны, тоўшчэ́лны ’тс’ (ТС), таўшчэ́разны ’тс’ (Байк. і Некр.); сюды ж таўсце́нны ’тс’ (люб., ЖНС; Ян.), товсти́зный ’тс’ (Клім.), таўсце́разны ’тс’ (карэліц., Сл. ПЗБ; пух., З нар. сл.). Утвораны па тыпу здаравенны, бялізны, велізарны і пад. з экспрэсіўнай “вертыкальнай” заменай зычных, выкліканай іх прыпадабненнем і распадабненнем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баранко́вы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з баранка. Здаравенны рыжавусы мужчына ў скураным паліто з цёплым баранковым каўняром і ў высокай баранковай шапцы шумна ўваліўся ў пярэдні пакой.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
груда́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікімі, шырокімі грудзямі. Тарпак быў здаравенны, грудасты, шыракаплечы, і яго «пярэпалахі» выклікалі агульны смех.Колас.// Паўнагрудая (пра жанчыну). Здаровая дзеўка была, грудастая такая.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дварня́к, ‑а, м.
Разм. Непародзісты дваровы сабака. Здаравенны дварняк, бразгаючы ланцугамі, падняўся на дыбы, злосна забрахаў.Хомчанка.Асабліва не даваў спакою ласям Макейчыкаў Дунай — нейкая помесь дварняка з ганчаком.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бурла́к ’бурлак’ (БРС, Нас.), ’парабак, батрак’ (КЭС), ’здаравенны чалавек’ (Нас.), ’лайдак, гультай’ (КЭС). Укр.бурла́к, бурла́ка ’бабыль, бяздомны чалавек, халасцяк’. Рус.бурла́к ’работнік на рачных судах; селянін на заработках; здаравенны хлопец; халасцяк; валацуга’. Польск.burłak (< укр.). Вельмі цёмнае слова. Версіі пра запазычанне (з тат. мовы або з с.-в.-ням.; агляд іх гл. Фасмер, 1, 245–246; Шанскі, 1, Б, 233) пераконваюць слаба. Шанскі, там жа, хоча выводзіць яго з рус.*бурло ’крыкун’ (< бурло ’найбольшы звон на званіцы’). Але гэта вельмі няпэўна. Рудніцкі (1, 263) бачыць сувязь з дзеясловам слав.*burliti ’бурліць’ (параўн. укр.бурли́‑голова ’неспакойны чалавек’, бурлі́й ’крыкун, баламут’). Вельмі няпэўным з’яўляецца вывядзенне Шанскім (там жа) бел. і ўкр. слова з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hefty
[ˈhefti]1.
adj., informal
1) цяжкі́
2) вялі́кі й мо́цны; ве́льмі ду́жы, здараве́нны
3) зна́чны, вялі́кі
a hefty bill (profit) — вялі́кі раху́нак (прыбы́ткі)
2.
adv.
мо́цна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
fest
нескл.
1. дужы, здаравенны;
fest baba — здаравенная баба; баба-гром;
2. моцна, здорава;
na fest — канчаткова
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́трубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1.Разм. Сыграць на трубе якую‑н. мелодыю.
2.Абл. Выпіць шмат чаго‑н. Душою гэтай кампаніі быў Букраба. Здаравенны, увесь з сухажылля, азартны і ў рабоце і ў адпачынку, ён працаваў «акорднікам», на звышурочных пагрузках ды выгрузках, больш за ўсіх зарабляў, найчасцей выйграваў у ачко, мог вытрубіць зараз шэсць, сем і восем кухляў піва.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыбуха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікім трыбухом, жыватом. Як па стандарту — здаравенны і трыбухаты, ледзь той рэмень трымаецца спражкай на пупе, у фанабэрыста-суровым шлеме «пікельгаўб», гер шуцман, якога ўсё жывое ведала тут па прозвішчу і імені, узвышаўся на плошчы няўмольным і непрыступным увасабленнем правапарадку.Брыль.Конь у Пошты стары, маленькі, трыбухаты.Крапіва./узнач.наз.трыбуха́ты, ‑ага, м.— Но-о, трыбухаты, — махаў пугаю Гальяш.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́га, ‑і, ДМ бразе, ж.
1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт. // Адходы пасля такой перагонкі ў выглядзе рэдкага цеста. Каля хлеўчука ў кутку грэўся на сонцы здаравенны вяпрук.., адкормлены брагай.Дуброўскі.
2. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам; бражка. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п’яным рабіўся.Колас.[Шаблюк:] — Хадзем, я вас мядовай брагай пачастую.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)