Gernnsel

n -s, - згу́стак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тромб 1, ‑а, м.

Згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносных сасудах.

[Грэч. thrómbos — згустак.]

тромб 2, ‑у, м.

Смерч над сушай з моцным ветрам, ападкамі і навальніцай.

[Ад іт. tromba — труба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тромбзгустак крыві ў крывяносных сасудах’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову, у якой з заходнееўрапейскіх моў. Узыходзіць да ст.-грэч. θρόμβος ‘ком, згустак (пра сселае малако, загуслую кроў, асфальт)’ (Чарных, 2, 264; Арол, 4, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пляво́к, пляўка, м.

Выкінуты, выдалены з рота згустак сліны, макроты і пад. І да крывавых пляўкоў.. [Галіна Адамаўна] не магла прывыкнуць за ўсе пятнаццаць год сваёй работы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

clot1 [klɒt] n.

1. згу́стак, камя́к

2. med. тромб

3. BrE, infml ду́рань, ёлупень, до́ўбень, абэ́лтух

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

skrzep, ~u

м.

1. згустак;

2. тромб

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тромб1

(гр. thrombos)

згустак крыві, які ўтвараецца ў крывяносных сасудах (гл. таксама трамбоз).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

clot

[klɑ:t]

1.

n.

1) камя́к -а́ m., камячо́к -ка́ m., dim.; згу́стак -ка m.

2) Med. тромб -а m.

a blood clot — згу́стак крыві́

2.

v.i.

1) згуса́ць, сьсяда́ць (пра малако́)

2) зго́ртвацца; згушча́цца (пра кроў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трамбі́н

(ад гр. thrombos = згустак)

фермент, які выклікае згусанне крыві; утвараецца з пратрамбіну пад уздзеяннем тромбапласціну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трамбо́з

(гр. thrombos = згустак)

працэс утварэння тромбаў у крыві, які можа прывесці да тромбафлебіту, інфаркту, інсульту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)