спарахне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Згніць, ператварыцца ў труху, пыл.

Бервяно спарахнела.

2. перан. Пра чалавека: састарэць, зрабіцца драхлым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператрухле́ць, ‑ее; зак.

Сатлець, згніць вусім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгнить сов., прям., перен. згні́сці, згніць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагні́сці і перагні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніе́; -ніў, -ніла́, -ло́; зак.

Згнісці (згніць) зусім.

Кроквы перагнілі.

|| незак. перагніва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згніва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згнісці, згніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угні́цца, угніецца; зак.

Разм. У значнай меры згніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zgnić

зак. згніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дагні́сці і дагні́ць, ‑гнію, ‑гніеш, ‑гніе; пр. дагніў, ‑ла, ‑ло; зак.

Згніць зусім, да канца. Буралом дагніў. Трэскі дагнілі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струпе́хнуцьзгніць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Барад.), стру́пяшаць ‘тс’ (Скарбы). Гл. трупехнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wygnić

зак. прагніць, прагнісці, згніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)