люд, -у, М -дзе, м., зб. (разм.).

1. Народ, людзі якога-н. асяроддзя.

Працоўны л.

2. Натоўп, зборышча людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

coven [ˈkʌvn] n. збо́рышча ведзьмако́ў і ве́дзьмаў, ша́баш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РА́УТ (англ. rout зброд),

урачысты званы вечар, прыём у свецкіх колах (устарэлае); таксама незаконнае зборышча, якое ўчыняе якія-н. дзеянні (юрыдычнае).

т. 13, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ско́пище ср. збо́рышча, -шча ср., нато́ўп, -пу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сонм м., уст. мно́ства, -ва ср., збо́рышча, -шча ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алі́мп, -а, м.

1. (з вялікай літары). У старажытнагрэчаскай міфалогіі: гара, дзе знаходзіліся багі; зборышча багоў.

2. перан. Кола абраннікаў якога-н. аб’яднання, таварыства.

Літаратурны а.

|| прым. алімпі́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wasp [wɒsp] n. аса́

a wasp’s nest асі́нае гняздо́, збо́рышча во́рагаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БРО́КЕН (Brocken),

самая высокая вяршыня ў гарах Гарц, у Германіі. Выш. 1142 м. Складзена з гранітаў, мае форму ўсечанага конуса. Уваходзіць у рэзерват Обергарц. З Брокенам звязаны шэраг ням. нар. легендаў (зборышча ведзьмаў на Брокене ў Вальпургіеву ноч і інш.). Турызм.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аса́, -ы́, мн. во́сы, -аў, ж.

Перапончатакрылае насякомае з джалам.

Асой у вочы кідацца — назойліва прыставаць, дакучаць.

|| прым. асі́ны, -ая, -ае.

Асінае гняздо (таксама перан.: пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mob1 [mɒb] n.

1. нато́ўп (часта раз’юшаны); збо́рышча

2. the Mob infml ма́фія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)