зблі́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зблізіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збліжа́ць несов., в разн. знач. сближа́ть; см. зблі́зіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zaprzyjaźnić

зак. зблізіць, зрабіць сябрамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zbliżyć

зак. зблізіць; наблізіць; прыблізіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

збліжэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. збліжаць — зблізіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. збліжацца — зблізіцца. Збліжэнне тэорыі з практыкай. Збліжэнне поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрадні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Зблізіць, зрабіць сябрамі, цесна звязаць. Агульнае гора зрадніла [Івана і Анютку] ціхай маўклівасцю. Быкаў. Расія.. зрадніла Міцкевіча з дзекабрыстамі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак.

1. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Ён спіць яшчэ, Андрэй.., харошы наш беларускі хлапчына, з якім цябе падружыла на гэты раз зноў дзіўна і нечакана паласкавелая доля. Брыль.

2. Тое, што і падружыцца. Едуць хлопцы дадому па шляху палявому. Яны разам служылі і навек падружылі. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парадні́ць, ‑радню, ‑родніш, ‑родніць; зак., каго-што.

1. Стварыць адносіны роднасці паміж кім‑н. Парадніць адну сям’ю з другой.

2. Зблізіць, устанавіць адносіны ўзаемаразумення. Шматвяковая сумесная барацьба рускага, украінскага і беларускага народаў за сваю незалежнасць, за сваю культуру, мову, веру і звычаі парадніла гэтыя народы. «Беларусь». Гэта слова [камунізм] людзей аб’яднала І сардэчна навек парадніла. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Стаць сябрамі; наладзіць, распачаць сяброўства з кім‑н. Усе [калгаснікі] неяк пасябравалі, згуртаваліся і цяпер былі як адна сям’я. Асіпенка. Дзяўчынкі пасябравалі з ласкавай бабуляй, прывыклі да яе, як да роднае маці. Мяжэвіч.

2. каго. Зрабіць сябрамі, зблізіць, здружыць. Нас Латвія пасябравала, Насмешлівы Вітаўтас Бложа. Барадулін.

3. Сябраваць некаторы час. Хлопчыкі пасябравалі дзень і пасварыліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕРАЖКО́ЎСКІ (Дзмітрый Сяргеевіч) (14.8.1866, С.-Пецярбург — 9.12.1941),

рускі пісьменнік, літаратуразнавец, рэлігійны філосаф. Муж З.Гіпіус. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1888). Адзін з арганізатараў рэлігійна-філас. сходаў 1901—03 з мэтай зблізіць рас. інтэлігенцыю з царквой. У 1920 эмігрыраваў, жыў у Парыжы. У Вял. Айч. вайну калабарацыяніст. Друкаваўся з 1881. Ранняя лірыка (зб. «Вершы, 1883—1887», 1888) блізкая да паэзіі С.​Надсана. У эстэт. маніфесце рус. сімвалізму «Пра прычыны ўпадку і пра новыя плыні сучаснай рускай літаратуры» (1893) развіваў канцэпцыю «новага мастацтва», асн. элементамі якой лічыў «містычны змест» і «сімвалы». Паэт. дэкларацыя — зб. «Сімвалы» (1892). У трылогіі «Хрыстос і Антыхрыст» (1895—1905), рамане «Аляксандр I» (кн. 1—2, 1911—12), п’есе «Павел I» (1908) і інш. асэнсаванне сусв. гісторыі як вечнай барацьбы двух пачаткаў — Хрыста і Антыхрыста, двух сістэм маральных каштоўнасцей. На аналагічнай апазіцыі будуюцца і яго літ.-крытычныя даследаванні: «Л.​Талстой і Дастаеўскі» (т. 1—2, 1901—02), «Дзве тайны рускай паэзіі» (1915, пра М.​Някрасава і Ф.​Цютчава) і інш. Аўтар прац «Наступны Хам» (1906), «Не мір, але меч. Да будучай крытыкі хрысціянства» (1908), гіст.-рэліг. эсэ і інш. П’еса «Хрыстос і Антыхрыст (Царэвіч Аляксей)» Б.​Луцэнкі і У.​Рудава паводле рамана М. «Пётр і Аляксей» паст. Дзярж. рус. драм. т-р (1991).

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—4. М., 1990;

Петр и Алексей. М., 1994.

Дз.С.Меражкоўскі.

т. 10, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)