зашпі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

1. Незак. да зашпіліцца.

2. Зал. да зашпільваць, зашпіляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазашпі́львацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зашпіліцца — пра ўсіх, многіх. [Юрка і Юзік] пазашпільваліся, панадзявалі шапкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zapiąć się

зак. зашпіліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зашпі́львацца несов.

1. зашпи́ливаться; (на пуговицу) застёгиваться; см. зашпілі́цца;

2. страд. зака́лываться, зашпи́ливаться; застёгиваться; см. зашпі́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́глуха, прысл.

1. Вельмі шчыльна, без адтулін. [Блецька] стараўся ўвайсці праз чорныя дзверы, але яны былі наглуха забіты цвікамі. Чорны. Вокны наглуха завешаны чорнай паперай. Алешка. // Вельмі моцна, так, што нельга перамясціць, ссунуць, адвярнуць. Рабочыя падчышчалі і падмяталі пуці, замыкалі стрэлкі і наглуха забівалі іх кастылямі. Лынькоў.

2. На ўсе гузікі, кручкі, засцежкі (зашпіліцца). Людзі ішлі па вуліцы, наглуха зашпіленыя. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)