Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
interested[ˈɪntrəstɪd]adj.(in)заціка́ўлены;
an interested partyзаціка́ўлены бок;
an interested look on her face заціка́ўленасць на яе́ тва́ры;
Are you interested in politics? Вы цікавіцеся палітыкай?;
I’d be interested to know the results. Мне было б цікава даведацца пра вынікі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАЗНАЧЭ́ЙСКАЯ ПАЗЫ́КА,
форма дзярж. крэдыту для аказання фін. дапамогі суб’ектам гаспадарання за кошт сродкаў бюджэту на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Выдаецца ў выпадку фін. цяжкасцей прадпрыемства (фірмы і інш.), выкліканых становішчам на рынку ці пагаршэннем эканам. сітуацыі ў краіне. К.п. — сродак падтрымкі важных для нар. гаспадаркі структур (вытв-сцей), у стабільнасці якіх зацікаўленыдзярж. органы ўлады і кіравання, і не мае камерцыйнай мэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трэ́ці, -яя, -яе.
1.гл. тры.
2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны.
Трэцяя старана.
3. Не галоўны па значэнні, не першаразрадны.
Т. сорт.
Іграць трэція ролі.
4. Які атрымліваецца пры дзяленні на тры.
Трэцяя частка.
5.у знач.наз.трэ́цяе, -яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва.
На трэцяе кампот.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АДВО́Ду судаводстве,
адхіленне суддзі (засядацеля) ад удзелу ў разглядзе пэўнай справы ў сувязі з яго асабістай зацікаўленасцю ў выніку справы або па інш. абставінах, якія выклікаюць сумненне ў непрадузятасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае таксама адвод пракурору, следчаму, асобе, якая вядзе дазнанне, сакратару суд. пасяджэння, эксперту, спецыялісту, перакладчыку, панятому, калі яны асабіста, прама ці ўскосна, зацікаўлены ў выніках справы. Правілы адводу садзейнічаюць усебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму даследаванню акалічнасцяў справы і прыняццю правільнага рашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zainteresowany
zainteresowan|y
зацікаўлены;
strony ~е — зацікаўленыя бакі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
concerned
[kənˈsɜ:rnd]
adj.
1) зьвяза́ны, заня́ты; заціка́ўлены
concerned parties — заціка́ўленыя бакі́
2) заклапо́чаны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
unworldly
[ʌnˈwɜ:rdli]
adj.
1) не заціка́ўлены зямны́мі спра́вамі
2) незямны́, звышнатура́льны
3) нясьве́цкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АСТРАХА́НСКАЕ ХА́НСТВА,
татарская феад. дзяржава са сталіцай у Астрахані. Узнікла ў выніку распаду Залатой Арды, адасобілася ў 1459—60. Асн. занятак насельніцтва — качавая жывёлагадоўля, паляванне, рыбалоўства. Уладу хана абмяжоўвалі феадалы. Падданае насельніцтва плаціла хану ясак. Барацьба за Астраханскае ханства паміж Крымскім ханствам і Нагайскай Ардой прывяла ханства да збліжэння з Расіяй і падпісання ў 1533 саюзнага дагавора. У 1554 рас. ўрад, зацікаўлены ў выхадзе да Каспійскага м., з дапамогай войска паставіў на чале Астраханскага ханства свайго васала Дэрвіш-Алі. Намаганне апошняга выйсці з-пад залежнасці ад Масквы выклікала новы паход рас. войскаў. У 1556 Астраханскае ханства далучана да Рас. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯШЧЭ́ННАЯ ЛІ́ГА» 1684—98, саюз Аўстрыі, Рэчы Паспалітай, Венецыі, некаторых германскіх княстваў, пры актыўным удзеле рым. курыі, накіраваны супраць Турцыі. У 1686 да «С.л.» далучылася Расія, якая перад тым заключыла «Вечны мір» 1686 з Рэччу Паспалітай з умовай сумесных дзеянняў супраць Турцыі і Крыма. Выконваючы саюзніцкія абавязацельствы, Расія здзейсніла паходы сваёй арміі ў 1687 і 1689 супраць Крымскага ханства і ў 1695 і 1696 на Азоў, чым адцягнула значную частку тур. сіл з інш. напрамкаў дзеянняў супраць войск лігі. Аднак саюзнікі, баючыся ўзмацнення Расіі на ўзбярэжжы Чорнага м. і выхаду яе ў паўд. моры, не былі зацікаўлены ў моцы «С.л.». Таму яна, насуперак пажаданням Расіі, канчаткова распалася ў ходзе Карлавіцкага кангрэса 1698—99.