канфірмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

1. Зацвердзіць (зацвярджаць) пастанову, судовы прыгавор і пад.

2. Справіць (спраўляць) абрад канфірмацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцэптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Спец. Прыняць (прымаць), зацвердзіць (зацвярджаць) да аплаты грашовы дакумент (рахунак, чэк, вэксаль). Акцэптаваць рахунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bestätigen vt пацвярджа́ць, све́дчыць; зацвярджа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

санкцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Даць (даваць) санкцыю на што‑н.; зацвердзіць (зацвярджаць), адобрыць (адабраць). — Можаш ісці! — паспяшаўся санкцыяніраваць загад маёра лейтэнант. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПО́ЛЬСКАГА КАРАЛЕ́ЎСТВА КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1815,

канстытуцыя, якая юрыдычна замацавала ўключэнне б.ч. Польшчы ў склад Рас. імперыі. Паводле яе рас. імператар з’яўляўся таксама каралём польскім, быў галавой выканаўчай улады, меў права ўносіць змены ў канстытуцыю, зацвярджаць або адхіляць законы. Ствараўся сейм, які складаўся з Сената і Пасольскай Ізбы. Члены Сената прызначаліся каралём, Пасольскай Ізбы — выбіраліся выбаршчыкамі, якіх з-за высокага маёмаснага і адукац. цэнзаў было не больш за 100 тыс. (з 3,3 млн. насельніцтва). Афіцыйнай мовай была абвешчана польская. Існавала польскае войска (каля 30 тыс. чал.). Пасля задушэння паўстання 1830—31 заменена Арганічным статутам Каралеўства Польскага 1832.

Р.​Р.​Лазько.

т. 12, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Ро́бур, ст.-бел. робуръ ’дзяржава; магутнасць’ (1653 г.) < лац. rōbur ’тс’, роборовати ’падмацоўваць’, якое са ст.-польск. roborować ’зацвярджаць юрыдычна, завяраць’ < лац. rōborāre ’узмацняць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

confirm [kənˈfɜ:m] v.

1. пацвярджа́ць

2. сцвярджа́ць

3. зацвярджа́ць, ратыфікава́ць;

confirm a treaty ратыфікава́ць дагаво́р/дамо́ву

4. relig. канфірмава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРА́ВІЛЫ ЎНУ́ТРАНАГА ПРАЦО́ЎНАГА РАСПАРА́ДКУ.

На Беларусі рэгламентуюцца Тыпавымі П.ў.п.р. (зацверджаны пастановай Дзярж. к-та па працы і сац. абароне насельніцтва 19.5.1994). Складаюцца з 7 раздзелаў. Уключаюць паняцці ўнутр. прац. распарадку, рэгламентуюць парадак прыняцця галіновых і мясц. правіл, вызначаюць правы і абавязкі наймальніка і інш. службовых асоб, парадак прыёму і звальнення работнікаў, абавязкі работнікаў і наймальніка, рабочы час і яго выкарыстанне, меры заахвочвання, адказнасць за парушэнне прац. дысцыпліны. На аснове прац. заканадаўства і Тыпавых правіл мін-вы, дзярж. к-ты і ведамствы з удзелам галіновых прафсаюзаў могуць распрацоўваць і зацвярджаць галіновыя правілы. Пры адсутнасці мясцовых дзейнічаюць галіновыя або Тыпавыя П.ў.п.р. У асобных галінах нар. гаспадаркі (напр., транспарт, авіяцыя) унутр. прац. распарадак рэгулюецца статутамі або палажэннямі аб дысцыпліне.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канфірмава́ць

(лац. confirmare)

1) зацвярджаць пастанову, судовы прыгавор;

2) спраўляць абрад канфірмацыі 3.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акцэптава́ць

(лац. acceptare = прымаць)

прымаць, зацвярджаць да аплаты грашовы дакумент (рахунак, чэк, вэксаль).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)