вы́скаліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Паказаць зубы, вышчарыцца. Сабачаня ўтаропілася на.. [дзяцей] і выскалілася. Якімовіч.

2. перан. Неадабр. Засмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

roześmiać się

зак. засмяяцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́скаліцца

1. die Zähne fltschen;

2. перан. (засмяяцца) grnsen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хіхі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спадцішка або ціха смяяцца. Каля дуба нехта хіхікаў, баючыся засмяяцца ўголас. Пестрак. [Гараська] смяецца спачатку ціха, хіхікае, пасля рагоча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozchichotać się

зак. зарагатаць, засмяяцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рассмея́ться сов.

1. (засмеяться) засмяя́цца; зарагата́ць;

2. (начать сильно смеяться) рассмяя́цца, разрагата́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozśmiać się

зак. засмяяцца;

гл. roześmiać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рассмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; зак.

Пачаць смяяцца гучна, на поўную сілу; засмяяцца. Нехта з салдат не да ладу рассмяяўся. Лынькоў. [Дзяўчына] не магла ўстрымаць усмешкі, а цяпер дык і зусім рассмяялася. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

laugh1 [lɑ:f] n. смех;

give a laugh засмяя́цца

have the last laugh пасмяя́цца апо́шнім (выйсці пераможцам у спрэчцы, барацьбе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́шчарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Засмяяцца, паказаўшы зубы. — Проша пана да нашага будана, — вышчарыўся насустрач Міхасю Ціток. — Што бог паслаў. Б. Стральцоў. // Узлаваўшыся, паказаць, выскаліць зубы; злосна крыкнуць на каго‑н. Хведар вышчарыўся на жонку. — Калі нічога не ведаеш, дык сама маўчы... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)