зарадзі́ць¹, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак., што (разм.).

Выклікаць, парадзіць (якія-н. пачуцці, думкі).

З. надзею ў кім-н.

|| незак. зараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многазара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які можна зарадзіць некалькімі патронамі. Многазарадны карабін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зараджа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць ​2 — зарадзіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зарадзі́ць

‘узнікнуць; даць ураджай’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зараджу́ заро́дзім
2-я ас. заро́дзіш заро́дзіце
3-я ас. заро́дзіць заро́дзяць
Прошлы час
м. зарадзі́ў зарадзі́лі
ж. зарадзі́ла
н. зарадзі́ла
Загадны лад
2-я ас. зарадзі́ зарадзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час зарадзі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зара́джаны в разн. знач. заря́женный, заряжённый; см. зарадзі́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перазарадзі́ць, -раджу́, -ра́дзіш, -ра́дзіць; -ра́джаны; зак., што.

Зарадзіць зноў.

П. ружжо.

П. фотаапарат.

|| незак. перазараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перазара́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

|| прым. перазара́дны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уроди́ть сов.

1. урадзі́ць, зарадзі́ць;

2. (родить) прост. нарадзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зараджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць ​1 — зарадзіць ​1 і стан паводле знач. дзеясл. зараджацца ​1 — зарадзіцца ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

recharge

[,ri:ˈtʃɑ:rdʒ]

v.t.

перазараджа́ць

to recharge a battery — на́нава зарадзі́ць батарэ́ю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зарадзі́ць⁴, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; зак., што, з інф. і без дап. (разм.).

Паўтараючыся, рабіць адно і тое ж дзеянне.

Зарадзіў адно і тое ж (гаворыць, паўтараючы адно і тое ж). Дождж зарадзіў надоўга (пачаў ісці не перастаючы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)