2. Электрод электравакуумных і газаразрадных прыбораў, які вылучае электроны.
[Ад грэч. káthodos — шлях уніз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nabity
1. набіты;
2.зараджаны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МЮО́НЫ, мю-мезоны,
нестабільныя зараджаныя элементарныя часціцы, якія маюць спін ½, час жыцця 2,2∙10−6 с і масу прыкладна ў 207 разоў большую за масу электрона; адносяцца да лептонаў. Адмоўна зараджаны (μ−) і дадатна зараджаны (μ+) М. з’яўляюцца антычасціцамі адзін аднаго.
Эксперыментальна выяўлены ў касм. праменях амер. фізікамі К.Андэрсанам і С.Недэрмаерам (1936—37). Асн. крыніцы М. — распад піонаў і каонаў (гл.Мезоны), якія інтэнсіўна нараджаюцца пры сутыкненнях адронаў, працэс нараджэння пар μ− μ+ фатонамі высокіх энергій, распады гіперонаў, «зачараваных» часціц і інш. Па сваіх уласцівасцях ва ўсіх вядомых узаемадзеяннях μ− паводзіць сябе аналагічна электрону, ад якога адрозніваецца толькі масай (μ — е-універсальнасць). Слабае ўзаемадзеянне М. выклікае іх распад на электрон (ці пазітрон) і адпаведнае нейтрына, што вызначае час жыцця М. у вакууме. У рэчыве павольныя М. страчваюць энергію на іанізацыю атамаў і могуць спыняцца. Пры гэтым μ− прыцягваецца ядром атама і ўтвараецца мезаатам, а μ+ далучае да сябе электрон і ўтвараецца мюоній.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
schárfgeladenaвайск.зара́джаны баявы́м патро́нам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АТМАСФЕ́РНАЯ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ,
1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў у атмасферы Зямлі (эл. поле атмасферы, іанізацыя паветра, эл. зарады воблакаў і ападкаў, эл. токі і разрады ў атмасферы і інш.). Каля зямной паверхні існуе стацыянарнае эл. поле; Зямля мае адмоўны зарад, атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. У трапасферы ўсе воблакі і ападкі, пыл і інш. завіслыя часцінкі электрычна зараджаны. Атмасферная электрычнасць — прычына ўтварэння маланак, агнёў святога Эльма (свячэнне на вастрыях званіц, мачтаў і інш.), з ёй звязаны палярныя ззянні.
2) Раздзел фізікі атмасферы, які вывучае гэтыя з’явы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аэраіонатэрапі́я
(ад аэра- + іонатэрапія)
лячэнне іанізаваным паветрам, якое змяшчае электрычна зараджаныаэразоль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ХО́ФСТЭДТЭР, Хофштатэр (Hofstadter) Роберт (5.2.1915, Нью-Йорк — 17.11.1990), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1958). Скончыў Прынстанскі ун-т (1938). З 1946 у Прынстанскім, у 1950—85 у Станфардскім ун-тах (з 1971 праф.). Навук. працы па даследаванні інфрачырв. выпрамянення, фотаправоднасці крышталёў, рассеяння электронаў высокіх энергій на атамных ядрах. Стварыў сцынтыляцыйны дэтэктар іанізавальных выпрамяненняў і часціц (1948). Адкрыў унутр. структуру нуклонаў і паказаў, што пратоны і нейтроны маюць цэнтр. дадатна зараджаны асяродак, акружаны падвойным воблакам π-мезонаў (1956—57). Нобелеўская прэмія 1961 (з Р.Л.Мёсбаўэрам). Нац.навук. медаль ЗША (1986).
Тв.:
Electron scattering and nuclear and nucleon structure: A collection of reprints with an introduction. New York, 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наво́бмацак, прысл.
Пры дапамозе дотыку, абмацваючы. Шукаць навобмацак. Ісці навобмацак. □ [Андрыян Цітавіч] выняў з кішэні люльку і, не пазіраючы, навобмацак, стаў набіваць яе тытунём.Марціновіч.[Мікульскі] перасунуў аўтамат з боку на грудзі,.. навобмацак адняў пусты магазін, дастаў з сумкі апошні, зараджаны.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аніён
(гр. anion = які ідзе ўверх)
адмоўна зараджаныіон, які ў час электролізу рухаецца да анода.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
катые́н
(гр. kation = які ідзе ўніз)
дадатна зараджаныіон, які ў час электролізу рухаецца да адмоўнага электрода (катода).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)