запыта́ны

1. спро́шенный;

2. запро́шенный;

1, 2 см. запыта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запроси́ть сов.

1. (сделать запрос) запыта́ць;

2. (цену) запрасі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поспра́шивать и поспроси́ть сов., разг.

1. папыта́ць (у каго), папыта́цца (у каго), запыта́ць (у каго), запыта́цца (у каго);

2. папыта́ць (каго), запыта́ць (каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і запытаць (у 1 знач.). Запытацца пра сяброў. □ — Хто гэта? — запытаўся.. Толя. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запы́тваць несов.

1. спра́шивать;

2. (делать запрос) запра́шивать;

1, 2 см. запыта́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

inquire [ɪnˈkwaɪə] v. пыта́ць, пыта́цца; даве́двацца, высвятля́ць;

May I inquire your name? Ці можна запытаць ваша імя?;

We inquired about the train service. Мы даведаліся пра расклад цягнікоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Прысачыць, падпільнаваць каго‑, што‑н. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан. У той жа дзень увечары Круміньскі прыцікаваў хлапчука і сарваў свісток з яго шыі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zapytać

зак. запытаць; спытаць;

zapytać о drogę — спытаць дарогу;

pozwalam sobie zapytać — дазвольце спытаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. Вызначаць сваю вагу шляхам узважвання.

2. Разм. Праяўляць жаданне, намервацца зрабіць што‑н. Былі моманты, калі Саўка важыўся вярнуцца назад, каб расказаць Цімоху ўсю праўду. Колас.

3. Абл. Адважвацца, асмельвацца. [Марына Паўлаўна] заўважыла, што стары хоча запытаць нешта, ды не важыцца. Зарэцкі.

4. Зал. да важыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каму.

1. каго-што або з інф. Падаць (падаваць) на абмеркаванне як пэўную магчымасць.

П. новы праект. П. пабудаваць мост.

П. чыю-н. кандыдатуру для абмеркавання.

2. што. Запытаць (пытаць), задаць (задаваць).

П. пытанне. П. задачу.

3. каго-што. Даць (даваць) у чыё-н. распараджэнне.

П. свае паслугі.

4. з інф. Патрабаваць, загадаць (загадваць) што-н. зрабіць (рабіць).

П. закончыць пабудову ў тыднёвы тэрмін.

|| незак. яшчэ прапано́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапано́ва, -ы, ж. і прапанава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)