свіце́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., сві́ціцца; незак.

1. Быць бачным, праглядацца праз што-н.

Праз бярэзнік свіцілася поле.

2. Будучы рэдкім, не густым, прапускаць праз сябе святло.

Занавеска на акне свіцілася.

3. перан. Пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека: адлюстроўваць якія-н. пачуцці.

Дзіця свіцілася ад радасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́та ж. (пасцілка, занавеска) Mtte f -, -n; Bdenbelag m -(e)s, -läge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

драпры́

(фр. draperie)

парцьера, занавеска з тканіны, сабранай у складкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парцье́ра

(фр. portière)

занавеска з цяжкай тканіны на акне або дзвярах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Парава́нзанавеска’ (Сцяшк., Мат. Гом.). З польск. parawan (ik) ’шырма, прыкрыццё’. Польск. з франц. paravent ’тс’, літаральна ’супраць ветру’ (Брукнер, 396).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фіранка, штора, занавеска

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

парцье́ра, ‑ы, ж.

Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах. Вялікія вокны залы былі напалову заценены цяжкімі шчыльнымі барвова-чорнымі парцьерамі. Новікаў. Тамаша вывелі ў суседні пакойчык і пасадзілі ля адчыненых дзвярэй, завешаных цяжкай чорнай парцьерай. Мядзёлка.

[Фр. portiére.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парцье́разанавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах’ (ТСБМ). З рус. портье́ра ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Portière або непасрэдна з франц. portière (гл. Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэнт ‘парусінавая стрэшка’ (ТСБМ). З рус. тент ‘тс’, новае запазычанне з англ. tent ‘навес, палатка’. Параўн., аднак, ст.-бел. tendaзанавеска’ (XVII ст., ГСБМ), запазычанае са старапольск. tenda ‘нацягнутая заслона’ (Булыка, Лекс. запазыч., 111), што з народнага лац. tenda ‘тс’ (Фасмер, 4, 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нёбный

1. анат. паднябе́нны;

нёбная по́лость паднябе́нная по́ласць;

нёбная занаве́ска мя́ккае паднябе́нне;

2. лингв. паднябе́нны;

нёбные согла́сные паднябе́нныя зы́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)