медве́жий мядзве́джы;

медве́жий у́гол мядзве́джы кут, глухі́ заку́так;

медве́жья услу́га мядзве́джая паслу́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

backwater [ˈbækˌwɔ:tə] n.

1. зато́ка, запру́да

2. бало́та (перан.), засто́й;

a sleepy/quiet/rural backwater derog. со́ннае ца́рства, глухі́ заку́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zakamarek

м.

1. закавулак; закутак;

2. каморка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zakątek

м. завулак; закутак; глухі кут; глуш

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

цыга́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыгары. Цыгарны дым. // Прызначаны для вырабу цыгар і іх захавання. Цыгарны цэх. □ [Шавец] узяў цыгары, пайшоў у свой закутак і там пачаў крышыць іх, змешваць цыгарны тытунь з дробным цыгарэтным. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кляшня́1 ’калашына’ (Мат. Гом.). Да клешняо (гл.).

Кляшня́2 ’частка халоднай пабудовы’ (Шат.), ’вуглавая частка гумна, закутак для захавання збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Да кляшняі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кату́х ’хлявок, закутак’; ’будка, засек’ (БРС, Касп.), ’куратнік’ (Шат.), ’катух, хлявок; закутак, дзе сыплюць на зіму бульбу’ (Сцяшк., МГ); ’катух, сплецены з саломы вялікі кошык’ (Бяльк.); ’адгароджанае месца ў гаспадарчым будынку; яслі’ (Сл. паўн.-зах., 2), пашырана выключна ва ўсх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. коту́х ’памяшканне для свойскай жывёлы, хлеў; куратнік; сабачая будка; заканурак’ і г. д., укр. дыял. коту́х ’невялічкая будова для птушак’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 208 (тут і агляд слав. матэрыялу), вытворнае з суф. ‑uxъ ад прасл. *kotъ, вядомага толькі ў некалькіх слав. мовах. Параўн. серб.-харв. дыял. ко̑тзакутак для свойскіх жывёл, для маладняку’, ст.-чэш. kot, kót ’будка, лаўка’ (гл. у Трубачова, там жа, II). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 354; Трубачоў, там жа, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закаву́лак, ‑лка, м.

1. Невялікі глухі завулак. Па закавулках, з [ус]краін, у бок рыначнага вялізнага пляца, скрыпяць.. фурманкі. Бядуля.

2. Аддалены, глухі куток дзе‑н., у чым‑н.; закутак. Ён знае ўсе тут закавулкі І ўсе дарожкі ў гушчары. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да прастрэліць.

2. Незак. да прастраляць (у 1 знач.).

3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак. Лынькоў. Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Захалу́жжазакутак’ (Мат. Гом.). Параўн. рус. захолустье, дыял. валаг. захалу́зье, цвяр. захолужье. Конфікс za‑ + ‑ije з коранем xalǫg‑ (гл. халуга) дае za‑xalǫz‑ije. адкуль захалужжа. Фасмер, 2, 83; Шанскі, 2, З, 73; Львоў, ЭИРЯ, 1, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)