задёргиваться

1. зашмо́ргвацца; заве́швацца;

2. перен. закрыва́цца, засціла́цца; см. задёрнуться;

3. страд. зашмо́ргвацца; заве́швацца; закрыва́цца, засціла́цца; см. задёргивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фатаўство́, ‑а, н.

Паводзіны, учынкі, выгляд фата. А потым Франс. Гэты з-за фатаўства закрывацца не будзе. Тут прасцей. Проста [выстраліць] у гэты высокі бледны лоб. Проста туды. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикрыва́ться

1. (покрываться, накрывать себя) прыкрыва́цца, закрыва́цца;

2. (о двери, окне и т. п.) прычыня́цца;

3. перен. хава́цца; прыкрыва́цца, маскірава́цца; см. прикры́ться;

4. страд. прыкрыва́цца; закрыва́цца; прычыня́цца; хава́цца; уто́йвацца; см. прикрыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

verkpseln, verkpseln sich

1.

мед. інкапсулява́цца, закры́вацца ў абало́нку

2) замыка́цца ў сабе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

плю́шчыцца 1, ‑чыцца; незак.

Закрывацца, заплюшчвацца (пра вочы). Юрка слухаў іх [старэйшых], і вочы ў яго міжвольна плюшчыліся. Курто.

плю́шчыцца 2, ‑чыцца; незак.

Спец.

1. Рабіцца плоскім, пляскатым. Ды зноў бяда: як ён ні б’ецца, Ўсё плюшчыцца ў яго, а не куецца. Мядзведзя ахапіў адчай. Корбан.

2. Зал. да плюшчыць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́рка

(цюрк. bür, bürk = маршчыніцца, закрывацца)

1) шырокая і доўгая вопратка з даматканага сукна з башлыком, якая надзяваецца паверх кажуха;

2) накідка з тонкага лямцу, якой карыстаюцца коннікі на Каўказе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зліпа́цца, ‑аецца; незак.

1. Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара. Чарнышэвіч.

2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. Колас. Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zdecken

1.

vt прыкрыва́ць, закрыва́ць, накрыва́ць

durch Fuer ~ — вайск. узя́ць пад абстрэ́л

2.

(sich) накрыва́цца, закрыва́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

close3 [kləʊz] v.

1. зачыня́ць; зачыня́цца; закрыва́ць; закрыва́цца;

close a book заго́ртваць кні́гу;

close a door зачыня́ць дзве́ры;

close one’s eyes заплю́шчваць во́чы;

The window won’t close. Акно не зачыняецца.

2. закрыва́ць, зака́нчваць, спыня́ць (сход, мітынг і да т.п.)

3. змыка́ць;

close the ranks змыка́ць рады́, шэ́рагі

a closed book вялі́кая та́йна

close down [ˌkləʊzˈdaʊn] phr. v. закрыва́ць; закрыва́цца (пра прадпрыемства)

close in [ˌkləʊzˈɪn] phr. v. набліжа́цца; апуска́цца; аху́тваць; скарача́цца;

The days are closing in. Дні скарачаюцца;

The mist closed in upon us. Нас ахутаў туман.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сціна́ць1 ’зразаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Сцяшк., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Гл. сцяць1, цінаць.

Сціна́ць2 ’абхапіўшы, сціскаць; перахопліваць (дыханне); ахопліваць (вокам); замарожваць, сцягваць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’сціскаць (горла)’ (Ян.), ’кідаць у дрыжыкі’ (ТС), сціна́цца ’сціскацца, закрывацца (пра рот)’ (Барад.), ’замярзаць, зацягвацца лядком’ (Бяльк., Варл., ЛА, 2), ’тс’ і ’зябнуць, уздрыгваць’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сціну́ць, сцену́ць ’ахапіць (холадам, вокам і пад.)’ (ТС), сцінка́цца ’сціскацца, згінацца’ (Сл. ПЗБ), сценя́ціцца, сціня́ціцца ’схапіцца лядком’ (там жа). Гл. сцяць2. Параўн. Астроўскі, ABSl, 29, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)