зате́ять сов. заду́маць, вы́думаць; (начать) распача́ць, пача́ць; (устроить) нала́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Задумаць, надумаць. Антось наш дбалы, акуратны, А пры рабоце які здатны! Што ні замысліць, то ўсё зробіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наду́м ’мысленнае рашэнне’ (Бяльк.). Аддзеяслоўны назоўнік, параўн. надумаццазадумаць, рашыць, одум ’разважанне, роздум’. Гл. думаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zamierzyć

зак. замысліць, задумаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zamyślić

зак. задумаць, замысліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

whoop2 [wu:p, hu:p] v. крыча́ць, выкры́кваць; галёкаць;

whoop for joy крыча́ць ад ра́дасці

who op it up infml заду́маць шу́мную гуля́нку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заду́мваць несов.

1. заду́мывать, замышля́ть;

2. (мысленно выбирать что-л.) заду́мывать;

1, 2 см. заду́маць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

umyślić

зак. кніжн. задумаць; замысліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

намы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Задумаць, намерыцца зрабіць што‑н. На сабе вельмі добра адчуўшы, як цяжка быць непісьменным, .. [бацька] намысліў мяне вучыць. Скрыган. І невядома, куды .. [Пракоп Дубяга] пайшоў і што ён намысліў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́ціць¹, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак.

1. гл. меціць¹.

2. што. Лёгкімі штрыхамі вызначыць асноўныя контуры чаго-н.

Н. пярэдні край карціны.

3. Папярэдне вызначыць каго-, што-н.

Н. кандыдатуру на вакантную пасаду.

Н. дзень для паездкі.

4. што. Задумаць, запланаваць зрабіць што-н.

Н. на сераду сход працоўнага калектыву.

|| незак. намяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)