ПРАКТЫ́Т (ад грэч. prōktos задні праход, прамая кішка),

запаленне слізістай абалонкі прамой кішкі. Часцей бывае ў спалучэнні з запаленчымі зменамі інш. аддзелаў кішэчніка (напр., неспецыфічны язвавы каліт). Бывае П. банальнага характару (пастаяннае траўміраванне ў педэрастаў). Трэшчыны і кровазліцці ў слізістай абалонцы кішкі з’яўляюцца варотамі ВІЧ-інфекцыі і развіцця СНІДу. Прыкметы П.: адчуванне пякоты ў вобласці задняга праходу, частыя пазывы позывы* на стул, выдзяленні слізі, крыві. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. Гл. таксама Практалогія.

І.​М.​Грышын.

т. 12, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

практы́т

(ад гр. proktos = задні праход)

запаленне слізістай абалонкі прамой кішкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

за́дний за́дні;

за́дний прохо́д за́дні прахо́д;

◊

за́дняя мысль за́дняя ду́мка;

ходи́ть на за́дних ла́пках хадзі́ць на за́дніх ла́пках;

за́дним умо́м кре́пок мо́цны за́днім ро́зумам;

за́дним число́м за́днім чысло́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАКТА́ЛОГІЯ (ад грэч. prōctos задні праход + ...логія),

раздзел гастраэнтэралогіі і абдамінальнай хірургіі, які вывучае хваробы прамой кішкі (гемарой, практыт і інш.), распрацоўвае метады іх дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі; больш шырока — хваробы тоўстага кішэчніка (колапракталогія). Многія захворванні прамой кішкі з’яўляюцца лакалізацыяй працэсаў у папярэдніх аддзелах (паліпоз, хвароба Крона, неспецыфічны язвавы каліт), асабліва пры злаякасных захворваннях. На Беларусі ў 1971 адкрыта аддзяленне П. на базе Мінскай абл. клінічнай бальніцы (Бараўляны); з 1978 — Рэсп. цэнтр. Створаны аддзяленні П. ў абл. цэнтрах, рэабілітацыйная служба для хворых на рак прамой кішкі.

І.​М.​Грышын.

т. 12, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анілі́нкцыя

(ад лац. anus = задні праход + lingere = лізаць)

тое, што і анілінгус.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парапракты́т

(ад пара- + гр. proktos = задні праход)

запаленне клятчаткі вакол прамой кішкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

практало́гія

(ад гр. proktos = задні праход + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы прамой кішкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прохо́д в разн. знач. прахо́д, -ду м.;

прохо́д че́рез мост закры́т прахо́д це́раз мост закры́ты;

го́рный прохо́д го́рны прахо́д;

за́дний прохо́д анат. за́дні прахо́д;

◊

прохо́да (прохо́ду) нет от кого́-л. прахо́ду няма́ ад каго́-не́будзь;

не дава́ть прохо́да (прохо́ду) не дава́ць прахо́ду;

ни прохо́да (прохо́ду), ни прое́зда (прое́зду) ні прае́хаць, ні прайсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ármleuchter m -s, -

1) кандэля́бр

2) груб. за́дніца, за́дні прахо́д

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перыпро́кт

(ад перы- + гр. proktos = задні праход)

вобласць вакол анальнай адтуліны ў марскіх вожыкаў, пазбаўленая вапняковага панцыра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)