Двума спосабамі, у двух відах, формах і пад. Задачу можна рашыць дваяка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КВАДРАТУ́РА КРУ́ГА,
пабудаванне квадрата, роўнавялікага па плошчы дадзенаму кругу. Пад К.к. разумеюць таксама задачу вылічэння плошчы круга з пэўным набліжэннем.
Старажытнагрэч. матэматыкі спрабавалі рашыць задачу з дапамогай цыркуля і лінейкі. У 1882 ням. матэматык Ф.Ліндэман даказаў трансцэндэнтнасць ліку π і тым самым невырашальнасць задачы такім спосабам — яе можна рашыць з выкарыстаннем некаторых трансцэндэнтных крывых, напр., квадратрысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зада́ча, ‑ы, ж.
1. Тое, што неабходна выканаць, вырашыць. Паставіць перад сабой задачу. Вырашыць задачу. Першачарговая задача. □ Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому.Васілевіч.// Мэта, да якой імкнуцца, якой хочуць дасягнуць. Задачай бальшавіцкай агітацыі было дабіцца, каб салдаты выбіралі на з’езд рэвалюцыйна настроеных дэлегатаў.«Весці».// Пра цяжкасці, якія патрэбна пераадолець. — Вось задача, дык задача: Дзе і як знайсці яды?Колас.
2. Пытанне (звычайна матэматычнае), якое рашаецца шляхам вылічэнняў з захаваннем пэўных умоў. Арыфметычная задача. Рашыць задачу.// Практыкаванне, якое выконваецца шляхам лагічных разважанняў, разумовых заключэнняў і пад. Шахматная задача.
•••
Задаць задачугл. задаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здо́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.
1.з інф. Быць у стане зрабіць, выканаць што-н.
Я здолею рашыць гэту задачу.
2.з інф. Атрымаць магчымасць зрабіць што-н. пры пэўных абставінах.
Учора я не здолеў паехаць.
3.каго-што. Адолець, асіліць.
Агульнымі намаганнямі ўсё можна з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЛГЕБРАІ́ЧНАЯ ТАПАЛО́ГІЯ,
галіна тапалогіі, якая вывучае ўласцівасці аб’ектаў і іх узаемных адлюстраванняў, што не мяняюцца пры неперарыўных дэфармацыях (гаматопіях). З кожнай тапалагічнай прасторай звязваецца паслядоўнасць алг. аб’ектаў Hn(x) (груп гамалогій); кожнаму неперарыўнаму адлюстраванню f:X → Y тапалагічных прастораў адпавядае набор гамамарфізмаў 𝑓n:Hn(X) → Hn(Y). Пры гэтым тапалагічная задача пераўтвараецца ў адпаведную алг.задачу. Калі сродкі алгебры дазваляюць рашыць такую задачу, то адваротным шляхам атрымліваюцца пэўныя меркаванні аб зыходнай тапалагічнай праблеме. У алгебраічнай тапалогіі звычайна разглядаюцца складаныя алг. аб’екты, напр., комплексы (мнагаграннікі, паліэдры), мнагастайнасці (замкнёныя, адкрытыя, гладкія, аналітычныя і інш.).