заго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да загайдаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загайда́ны ука́чанный; см. загайда́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заго́йдваць несов., безл. ука́чивать; см. загайда́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закача́тьI сов.

1. (зашатать) захіста́ць;

2. (начать раскачивать) загайда́ць;

3. (усыпить) закалыха́ць, загу́шкаць;

4. (головой) заківа́ць;

5. безл. (при качке) загайда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укача́ть сов.

1. (усыпить) укалыха́ць, закалыха́ць;

ребёнка бы́стро укача́ли дзіця́ ху́тка ўкалыха́лі (закалыха́лі);

2. (измучить качкой) безл. укалыха́ць, загайда́ць;

меня́ на парохо́де укача́ло мяне́ на парахо́дзе укалыха́ла (загайда́ла);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі... Шахавец. Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра. Колас. І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца. Лось. // Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне. Колас. Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край. Калачынскі. Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)