Вальса́ ’тарфяное балота; забалочаны луг, часам з вольхамі’ (Яшк.), ольс ’торф’ (КЭС). Гл. алёс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
versúmpfta
1) забало́чаны
2) перан. закасне́лы, які́ апусці́ўся
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛА́ЙДА,
паласа ўвільготненых нізінных раўнін уздоўж узбярэжжаў мораў на Пн Расіі, што заліваецца вадой пры высокіх прылівах і высыхае пры адлівах. Шырыня да некалькіх кіламетраў. Часта ўкрыта лугавой і балотнай галафітнай расліннасцю. У шырокім разуменні Л. — плоскі забалочаны ўчастак тундры і лесатундры са шматлікімі дробнымі азёрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пла́ўлі ’забалочаны вадаём; зыбкае бязлеснае балота, дрыгва; гразкае месца’ (усх.-палес., Талст.), укр.плавля ’тс’. Да плаўе (гл.), у якім -j- > -л’-
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАРАВО́Е ВО́ЗЕРА, Баровае,
у Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца, за 28 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,49 км², даўж. 920 м, найб.шыр. 540 н, найб.глыб. 16 м. Пл. вадазбору 3 км². Катлавіна са спадзістымі схіламі, усх. бераг пясчаны, зах.забалочаны. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Усыса (працякае праз яго), за 1 км на Паўднёвы Захад ад горада Гарадок. Плошча 0,3 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Катлавіна выцягнутая з Захаду на Усход, акаймаваная лесам. Берагі нізкія, паўднёвыя забалочаны. Злучана Усысай з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІВА́, Утонька, Калінаўка,
рака ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. каля 15 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Залужжа. Ад вытоку на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевы ўчастак на забалочанай пойме Сажа сярод шматлікіх старычных азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАМЫ́СЛЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. на р. Чарніца (прыток Лучосы), за 10 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Створана ў 1962. Пл. 1,16 км². Даўж. 8 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 2,25 млн.м³. Берагавая лінія звілістая: правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКІ БЕ́РАГ,
устарэлая назва нізіннага ўзбярэжжа Гвінейскага зал. (зал. Бенін) у Афрыцы, паміж вусцямі рэк Нігер і Вольта. Бераг нізінны, забалочаны, з лагунамі і пратокамі. У вусцях рэк і па берагах лагун — мангравыя зараснікі, за імі паўторныя саванны (на 3) і вечназялёныя лясы (на У). У 16—18 ст. Н.б. — адзін з гал. раёнаў гандлю рабамі (адсюль назва).