швейцарскі паліт. дзеяч, публіцыст. Адзін з арганізатараў Міжнар. лігі міру і свабоды (1867). Ганаровы ген. сакратар Міжнар. бюро міру (з 1891). Аўтар шэрагу прац у абарону міру, у т. л. «Гістарычнага нарыса руху ў абарону міру» (1899). Нобелеўская прэмія міру 1902 (разам з А.Габа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ КААПЕРАТЫ́ЎНЫ АЛЬЯ́НС (МКА; International Cooperative Alliance),
міжнародная няўрадавая арг-цыя, якая аб’ядноўвае нац. і рэгіянальныя саюзы кааператываў. Засн. ў 1895. Асн. мэты: развіццё каап. руху, супрацоўніцтва паміж каап. арг-цыямі розных краін. Аб’ядноўвае арг-цыі каля 80 краін, больш за 540 млн.чл. Мае кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН. Месцазнаходжанне — Жэнева.
швейцарскі прыродазнавец, адзін з заснавальнікаў апісальнай геалогіі. У 1762—86 праф. натурфіласофіі ў Жэневе. Першым даследаваў геал. будову Альпаў, ахарактарызаваў пашыраныя там горныя пароды і ўмовы іх залягання. Навук. працы па батаніцы, метэаралогіі, руху ледавікоў і інш. Яго імем названы тонказярністы агрэгат мінералаў — сасюрыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАБРО́ГІ (лац. Allobroges),
кельцкае племя, якое жыло паміж Жэнеўскім воз., рэкамі Рона і Ізер і Альпамі. Іх гал. гарады — Віена (сучасны В’ен у Францыі) і Генава (сучасная Жэнева). Алаброгі выступалі на баку Ганібала (218 да н.э.), у 121 да н.э. падпарадкаваны рым. палкаводцам Фабіем Максімам Квінтам, а іх тэр. ўключана ў склад правінцыі Карбонская Галія Нарбонская Галія.
швейцарскі паліт. дзеяч, гуманіст, заснавальнік Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Аўтар кн. «Успамін пра Сальферына» (1862, пра падзеі аўстра-італа-франц. вайны 1859), у якой абгрунтаваў ідэю стварэння міжнар. арг-цыі па дапамозе ахвярам вайны, чым значна паўплываў на заключэнне Жэнеўскай канвенцыі 1864. Нобелеўская прэмія міру 1901 (разам з Ф.Пасі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЕДЭ́ЦІ МІКЕЛА́НДЖЭЛІ ((Benedetti Michelangeli) Артура) (н. 5.1.1920, г. Брэшыя, Італія),
італьянскі піяніст, педагог; адзін з найбуйнейшых піяністаў сучаснасці. Праф. Балонскай і Венецыянскай кансерваторый. Яго выкананне адметнае віртуознай тэхнікай, стрыманай прыгажосцю, бездакорнай падпарадкаванасцю аўтарскаму тэксту. На пачатку творчасці ў рэпертуары пераважала музыка сучасных кампазітараў, пазней — творы фп. класікі. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (Жэнева, 1939).
Літ.:
Kaiser J. Große Pianisten in unserer Zeit. 3 Aufl. München, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС (Герман Іванавіч) (7.8.1802, г.Жэнева, Швейцарыя — 12.12.1850),
рускі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Акад.Пецярб.АН (1830). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1825). З 1830 праф.Пецярб.тэхнал. ін-та, у 1832—49 — Пецярб. горнага ін-та. Адкрыў асн. закон тэрмахіміі (гл.Геса закон), некалькі новых мінералаў (у яго гонар тэлурыд серабра названы гесітам), цукровую к-ту (1837). Даследаваў каталітычныя здольнасці плаціны, састаў каўказскай нафты.
швейцарскі батанік; заснавальнік параўнальнай марфалогіі раслін. Замежны ганаровы чл. (1835) Пецярб.АН. Бацька А.Дэкандоля. Вучань Ж.Кюўе і Ж.Б.Ламарка. Праф. ун-таў у Парыжы (з 1802), Манпелье (з 1808), Жэневе (з 1816), дзе заснаваў бат. сад і «Гербарый Д.». Распрацаваў адну з першых натуральных сістэм раслін (1835); аўтар працы «Увядзенне ў натуральную сістэму царства раслін» (т. 1—17, 1824—39), якую завяршыў яго сын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ЭКАНАМІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯ ААН (ЕЭК),
орган ААН, створаны ў 1947 у мэтах садзейнічання эканам. адраджэнню разбураных вайной краін Еўропы. Статус пастаяннага органа ААН набыла ў 1951. Членамі ЕЭК з’яўляецца большасць еўрап. дзяржаў, у т. л. Беларусь і Расія. ЕЭК садзейнічае развіццю гандлю і навук.-тэхн. супрацоўніцтва, ажыццяўляе доўгатэрміновае эканам. планаванне, накіроўвае і каардынуе работу сваіх дапаможных органаў. ЕЭК узначальваецца выканаўчым сакратаром. Кіруючым органам ЕЭК з’яўляецца чарговая сесія, якая праводзіцца штогод. Месцазнаходжанне сакратарыята ЕЭК — г.Жэнева (Швейцарыя).
расійскі географ і сацыёлаг. Брат І.І.Мечнікава. Адзін з аўтараў працы «Землеапісанне для народу» (Жэнева, 1868). У 1874—76 чытаў лекцыі па рус. мове ў Такійскім ун-це і вывучаў Японію. З 1876 быў памочнікам Э.Рэклю па стварэнні працы «Усеагульная геаграфія. Зямля і людзі». У 1881 апублікаваў даследаванне пра Японію, у 1889 — працу «Цывілізацыя і вялікія гістарычныя рэкі» (абодва на франц. мове), дзе выказаў тэорыю развіцця цывілізацый пад уплывам спрыяльных прыродных фактараў.