Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна 7/74

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры

т. 14, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жы́вапіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. жы́вапіс
Р. жы́вапісу
Д. жы́вапісу
В. жы́вапіс
Т. жы́вапісам
М. жы́вапісе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзэн-жы́вапіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дзэн-жы́вапіс
Р. дзэн-жы́вапісу
Д. дзэн-жы́вапісу
В. дзэн-жы́вапіс
Т. дзэн-жы́вапісам
М. дзэн-жы́вапісе

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

і́канапіс, -у, м.

Пісанне ікон як від рэлігійнага жывапісу.

Старажытны і.

|| прым. іканапі́сны, -ая, -ае.

Іканапісная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tempera [ˈtempərə] n. тэ́мпера, тэ́хніка жы́вапісу тэ́мпернымі фа́рбамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

эцю́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльная плоская скрынка з прыладамі для жывапісу, малявання і месцам для захоўвання эцюдаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастэ́ль, ‑і, ж.

1. Мяккія каляровыя алоўкі (без аправы) для жывапісу, зробленыя са спрасаванага фарбавага парашку. Гэта былі дзесяткі эцюдаў, .. накіды карандашом, вугалем, пастэллю. Ракітны.

2. Рысунак, выкананы такімі алоўкамі. Пейзажныя пасталі.

3. Тэхніка жывапісу, заснаваная на прымяненні такіх алоўкаў; адпаведны жанр жывапісу.

[Іт. pastello.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Твор літаратуры, кіно, рэкламы або жывапісу, які ставіць вузкаагітацыйныя мэты.

Палітычная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Мяккія каляровыя алоўкі для жывапісу, а таксама выкананы імі рысунак.

|| прым. пастэ́льны, -ая, -ае.

Пастэльныя таны (мяккія, няяркія).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)