Журавель (археал.) 4/426; 6/552; 8/54

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ЖУРАВЕ́ЛЬ»,

бел. танец-гульня. Некалькі дзяўчат танцуюць і спяваюць, інш. ахоўваюць іх ад «жураўлёў» (хлопцаў). Калі хлопцы лавілі дзяўчат, спявалі ўсе разам (запіс А.​Я.​Васільевай, 1879). У запісе П.​М.​Шпілеўскага (1853) выканаўцы павольна падымаюць то правую, то левую нагу, імітуючы крокі жураўля. У цэнтры круга ходзіць хлопец — «журавель». Калі пары кружацца, ён імкнецца выхапіць якую-н. дзяўчыну з рук кавалера. Калі дзяўчаты закрычаць: «Хапай, журавель!» — ён павінен схапіць за руку дзяўчыну і станцаваць з ёй адзін круг. «Жураўлём» у крузе застаецца хлопец без пары. У танцах і гульнях пра жураўля выяўляюцца стараж. вераванні ў культ птушак (жывёльны татэмізм).

Ю.​М.​Чурко.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРАВЕ́ЛЬ,

археалагічная стаянка сожскай культуры позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.) каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож. Выяўлены больш за 6 тыс. адзінак інвентару, у т. л. 290 прылад працы, агнішча і майстэрня па апрацоўцы крэменю. На ПдЗ ад стаянкі курганны могільнік (1977, 43 насыпы).

Літ.:

Копытин В.Ф. Поздний мезолит Посожья // Изыскания по мезолиту и неолиту СССР. М., 1983.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЖУРАВЕ́ЛЬ»,

бел. нар. танец. Лакальныя назвы «Жораў», «Бусел». Паходзіць са стараж. карагодаў, дзе выканаўцы пераймалі рухі жураўля. Танцоры выстройваліся ланцужком ці парамі і ішлі па крузе, выпісваючы розныя зігзагі, потым станавіліся касяком, рабілі паклоны з узнятымі і злучанымі ўверсе рукамі, што нагадвала рухі жураўля. У асобных варыянтах танца захаваліся элементы гульні і гумару, уласцівыя абраду калядавання: «журавель» танцаваў, імправізаваў, торкаў дзюбай прысутных. Часта «Ж.» выконвалі з прыпеўкамі.

Ю.​М.​Чурко.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУРАВЕ́ЛЬ (лац. Grus),

сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Дзве найб. яркія зоркі 1,7 і 2,1 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі часткова бачны ў жніўні—верасні. Гл. Зорнае неба.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жураве́льII м. (калодзежны) Schwngel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жураве́льI м. (птушка) Krnich m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЖУРАВЕ́ЛЬ (Сяргей Барысавіч) (н. 1.6.1954, Мінск),

бел. акцёр. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976), працаваў у Бел. рэсп. т-ры юнага гледача, з 1985 у Дзярж. маладзёжным т-ры Беларусі. Творчай манеры Ж. характэрны экспрэсіўнасць, тэмперамент, абаяльнасць і ўнутр. такт. Сярод лепшых роляў: Бэмбі («Бэмбі» Ф.​Зальтэна, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980), Гайліс («Подых навальніцы» паводле І.​Мележа), Санька («У спадчыну — жыццё» А.​Петрашкевіча), паніч Казік Валахоўскі, Бен-Равуні («Калыска чатырох чараўніц», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле У.​Караткевіча). Здымаецца ў тэлеспектаклях.

В.​А.​Грыбайла.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

журавель

Том: 10, старонка: 56.

img/10/10-056_0281_Журавель.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Жураве́ль1 ’птушка Grus grus’, жура́ў (ТСБМ), жураве́й (зэльв., Сцяц.), жо́равель, жура́ўль, жораў (Сл. паўн.-зах.). Рус. жура́вль, пск., пецярб., арханг., алан., валаг., цвяр., маск., дан., наўг., смал., пск., калуж., тул. жу́ра́в, уладз. жураве́й, дыял. жураве́ль ’тс’, укр. журавель, журав ’тс’, польск. żuraw, в.-луж. žoraw, н.-луж. žorawa, чэш. žeráv, славен. žerjàv, серб.-харв. же̏рав, балг. жѐрав ’тс’. Ц.-слав. жєравь, жєравль, ст.-рус. журавль, же̏равь, жаравль ’тс’. Літ. gervè, лат. dzērve, ст.-прус. gerwe, лац. grūs, а таксама грэч. γέρανoς, ням. Krahnich, арм. krunk, кімр. garan ’тс’ адлюстроўваюць той самы і.-е. корань з рознай суфіксацыяй (‑u‑ і ‑n‑). Корань *ger‑ меў гукапераймальны характар і значэнне ’крычаць’. Фасмер, 2, 678; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 299; Траўтман, 87; Тапароў, E–H, 223–227; Фрэнкель, 137; Мюленбах-Эндзелін, 1, 548; Вальдэ-Гофман, 1, 624; Покарны, 1, 383–384. Семерэньі (ВЯ, 1967, 4, 16) паспрабаваў рэканструяваць злажэнне *gerā avis літ.журавель — птушка’, якое ў выніку сцягвання дало gerāvis. Так ці іначай прасл. *žerav‑, адкуль з суфіксам ‑j‑ ва ўсх.-слав. жеравль > жеравель > жоравель і да т. п. Узнікненне ‑у‑ не атрымала тлумачэння. Калі не ўбачаць тут адлюстравання фанетычных змен (зразумелых для польск., дзе, паводле арфаграфіі Брукнера, 666, żóraw), але няясных для ўсх. славян, бо тады ўсх. слав. формы магчыма тлумачыць хіба што як запазычаныя з польск., магчыма выказаць дапушчэнне аб кантамінацыйным уздзеянні з журба1, журыцца, паколькі ў народнай паэзіі журавель звязваецца з тугой і смуткам.

Жураве́ль2 ’прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады’, жура́ў (ТСБМ). Рус. жура́вль, дыял. жура́в, жураве́ль, укр. жураве́ль, жура́в (Грынч.), польск. żuraw, славац. žeriav ’тс’, серб.-луж. žorawa ’від прадзільнага стрыжня’, славен. žerjáv ’кран, лябёдка’. Ст.-рус. жеравецъ ’тс’. Форма жураў адлюстроўвае яшчэ прасл. ці ранні слав. сем. перанос паводле формы ад жураў, журавель. Аналагічны перанос адбыўся ў балт., ням., ст.-грэч., венг. Булахоўскі, Нариси з загального мовознавства₂, 1959, с. 13; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 229; Тапароў. E–H, 224.

Жураве́ль3, жура́ў ’бутэлька на 3 літры’ (Мат. Гом.). Відаць, сем. перанос паводле формы (высокая бутэлька).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)